Striga hermonthica

Striga hermonthica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Striga hermonthica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506039
NCBI  68872
EOL  483846
IPNI  810025-1
TPL  tro-29203619

Striga hermonthica (Striga hermonthica) — від паўпаразітычных раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Каранёвы паразіт. Расліна пакрыта грубымі валасінкамі, слаба галінастымі, вышыня сцябла 35-60 см. Лісце лінейнае, суцэльнае. Кветкі буйныя, чырванавата-ружовыя, сабраны ў доўгія гронкі. Насенне цёмна-карычневае.

Прарослае насенне Усходжасць стымулявалі сінтэтычным стрыгалактонам GR 24. Выява атрымана з выкарыстаннем стэрэамікраскопа Axio Zoom. V16 (Карл Цайс, Германія).

Насенне ўтвараецца ў вялікай колькасці (па розных дадзеных ад 40-450 тысяч насенін на расліну). Насенне застаецца жыццяздольнымі ў глебе да 20 гадоў[3]. Прарастае толькі пасля з’яўлення каранёў аднаго з гаспадароў расліны. Навукоўцы даследавалі, што прарастанне выклікана хімічным рэчывам стрыгалактонам[4]. Замацоўваецца да гаспадара гаўсторыямі  (руск.). Некаторы час расліна застаецца пад зямлёй, пасля чаго пачынае хутка расці і адразу пакрываецца кветкамі. Апыляецца самастойна перад раскрыццём кветак.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Афрыцы.

Значэнне і шкоднасць

[правіць | правіць зыходнік]

Уражваюць культурныя і дзікарослыя расліны сямейства метлюжковыя (Poaceae), Sorgum, брыца (Echinochloa), расічка (Digitaria). Зніжае ўраджайнасць на 40-100 % пшаніцы, аўса, жыта, сорга, проса, суданскай травы, кукурузы, рысу, цукровага трыснягу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. https://www.agroexpert.ua/ru/karantinni-burani-samozvanci.
  4. Agrios, George N. Plant Pathology. 5th ed. London: Elsevier Academic Press, 2005