Stylidium | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Stylidium — род травяністых раслін уключае ў сябе каля 300 відаў і ўваходзіць у сямейства Stylidiaceae.
Назва роду паходзіць ад стар.-грэч.: στύλος, stylos — калона або слуп, маючы на ўвазе незвычайную рэпрадуктыўную сістэму расліны[1]. Апыленне дасягаецца за кошт адчувальнага «трыгера», які прадстаўляе сабой зрослыя ў кветкавую калонку мужчынскія і жаночыя органы. У момант прызямлення насякомага гэтая калонка спрацоўвае і абсыпае яго пылком.
Род адносіцца да драпежных раслін, уся расліна пакрыта залозістымі валаскамі, якія завабліваюць, прыляпляюць і «пераварваюць» насякомых
Большасць відаў — шматгадовыя травы, некаторыя з якіх, геафіты з запасальнымі цыбулінамі. І невялікая колькасць відаў — аднагадовыя расліны[2].
Расліны вельмі разнастайныя па вышыні, ад некалькіх сантыметраў да 180 см. Ва ўсіх раслін прыкаранёвая ліставая разетка, з якой расце адно сцябло, пры гэтым некаторыя віды маюць распластаную, а іншыя — шчыльную вертыкальную разетку.
Кветкі марфалагічна мала адрозніваюцца адна ад адной: чатыры пялёсткі, зігаморфныя, апыляльная калона знаходзіцца ніжэй плоскасці кветкі. Памеры вагаюцца ад 0,5 да 3 см. Колер таксама розны, але ў большасці выпадкаў гэта камбінацыя белага, крэмавага, жоўтага ці ружовага. Кветкі сабраны ў нейкае падабенства коласа або ў парасон, за выключэннем Stylidium uniflorum, у якога ўсяго адна кветка. Расліны квітнеюць ў канцы вясны.
Лісце таксама моцна адрозніваецца — ад вузкага, амаль шыпападобнага (Stylidium affine), да шырокага, разеткавага (Stylidium pulviniforme).
Амаль усе віды з’яўляюцца эндэмікамі Аўстраліі, з іх толькі чатыры віды былі знойдзеныя за яе межамі:
Агульная колькасць відаў каля 300, але толькі 230 былі фармальна апісаны. Большасць растуць у Аўстраліі, што па колькасці відаў ставіць гэты род на пятае месца ў краіне[2], з іх у адным толькі штаце Заходняя Аўстралія выяўлена 150 відаў, з якіх 50 відаў растуць каля горада Перт.
Расліны роду растуць на травяністых і пясчаных раўнінах, пустках, скалістых схілах, у лясах, па берагах вадаёмаў і артэзіянскіх свідравін. Некаторыя віды, такія як Stylidium eglandulosum, могуць расці на парушанай глебе — па абочынах дарог, прасеках і пад лініямі электраперадач. Іншыя, напрыклад Stylidium coronmiforme, вельмі адчувальныя да будовы і складу глебы і таму сустракаюцца вельмі рэдка[3].
Апыляюцца адзінкавымі пчоламі і мухамі-жужаламі[4].
Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 19 відаў (яшчэ 325 відаў маюць нявызначаны статус)[5]: