Styphnolobium japonicum | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Styphnolobium japonicum | |||||||||||||||||||
|
Styphnolobium japonicum — лістападнае дрэва; від роду Styphnolobium сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічная ілюстрацыя з Curtis's Botanical Magazine, vol. 144, 1918
|
Дрэва да 25 м вышыні з шырокай шарападобнай кронай. Кара на старых ствалах цёмна-шэрая з расколінамі. Маладыя галіны зялёныя, без калючак.
Лісце непарнапёрыстаскладанае, даўжынёй 11-25 см, лісточкі — іх 9-17, даўгавата-яйкападобныя, даўжынёй 2-5 см.
Кветкі жаўтлява-белыя, духмяныя, сабраны ў друзлыя мяцёлкі, якія дасягаюць у даўжыню 35 см. Цвіце раз у два гады ў ліпені — жніўні.
Плод — сакавіты неўскрывальны цыліндрычны боб з ружанцовападобнымі патаўшчэннямі, спачатку зелянява-буры, а пры паспяванні чырвоны, 3-8 см даўжыні. Плады спеюць у верасні — кастрычніку і трымаюцца на дрэве ўсю зіму.
Японія, Кітай, Карэя. У культуры з 1747 года.
У Нікіцкім батанічным садзе ў Крыме з 1814 года. Адсюль шырока распаўсюдзілася па Крыму, Краснадарскім краі, Херсонскай і Адэскай абласцях.
Шырока культывуецца як дэкаратыўная і меданосная расліна. Лепш развіваецца на свежых сугліністых і супясчаных глебах, можа расці на засоленых. Засухаўстойлівая, ценевынослівая, пакутуе ад халодных вятроў і вялікіх марозаў.
Лекавай сыравінай з'яўляюцца бутоны (лац.: Alabastra Sophorae japonicaeAlabastra Sophorae japonicae) і плады (Fructus Sophorae japonicae). Бутоны нарыхтоўваюць у сухое надвор'е ў канцы фазы бутанізацыі, а плады — у недаспелым стане[3] у верасні — кастрычніку, зразаючы секатарам, нажніцамі або асцярожна абламваючы мяцёлкі з бабамі. Сушаць на гарышчах з добрай вентыляцыяй або ў сушылках. Асноўныя дзеючыя рэчывы — флаваноіды, з іх галоўны — рутын[3].
З бутонаў атрымліваюць прэпарат «Рутын», які ўжываецца для прафілактыкі і лячэння гіпа- і авітамінозу P[3], парушэнні пранікальнасці сасудаў, для лячэння паражэнняў капіляраў. З пладоў атрымліваюць настойку, якую выкарыстоўвае ў якасці ранозажыўляльнага сродку[3] для прамывання, арашэння, вільготных павязак пры гнойных запаленчых працэсах — ранах, апёках, трафічных язвах.
Гэта дрэва лічыцца адным з сімвалаў Пекіна.