Succinea putris

Succinea putris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Succinea putris


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  76948
NCBI  145427
EOL  596085

Succinea putris — від наземных бруханогіх малюскаў сямейства Succineidae.

У дарослых асобін вышыня ракавіны вагаецца ў асноўным ад 16 да 20 мм, шырыня — ад 8 да 12 мм. Ракушка востра-яйцападобная. Апошні абарот вельмі ўздуты, на спінным баку — значна сплошчаны, а каля шва — амаль зусім плоскі (калі глядзець на ракавінку збоку). Шво дробнае. Сценкі ракавінкі вельмі тонкія і ломкія, у «свежых» ракавінак моцна прасвечваюць. Паверхня нераўнамерна пакрыта больш-менш выяўленымі радыяльнымі зморшчынамі. Афарбоўка ракавінкі светла-рагавая, бурштынавая, жоўтая або шараватая. Часам ракавінкі здаюцца амаль чорнымі, але гэта не колер уласна ракавінкі, а колер прыкметнага скрозь яе цела малюска.

Магчымыя памылкі ў вызначэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Часам сустракаюцца асобныя асобіны ці нават цэлыя калоніі з нетыпова стройнай формай ракавінкі, якія могуць нагадваць ракавінкі роду Oxyloma. У сумніўных выпадках рэкамендуецца правесці выкрыццё ўскрыццё заспіртаваных матэрыялаў.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Палеарктычны від.

Жыве пераважна ў вільготных біятопах з высокай травяной расліннасцю. Часцей за ўсё сустракаецца ўздоўж вадаёмаў або на вільготных лугах.

  1. Сверлова Н.В Наукова номенклатура наземних молюсків фауни України. — Львів, 2003. — 78 с.
  2. Гураль-Сверлова Н. В., Гураль Р. І. Визначник наземних молюсків України. — Львів, 2012. — 216 с.