Super Mario Bros. | |
---|---|
Распрацоўшчык |
![]() |
Выдавец |
![]() |
Частка серыі | Mario |
Даты выпуску | 13 верасня 1985[1], 1985[2][3], 21 лютага 1986, 1986, 15 мая 1987[1], 1987, 10 мая 1999, ліпень 1999, 1 сакавіка 2000, 14 лютага 2004, 2 чэрвеня 2004, 9 ліпеня 2004, 2 снежня 2006, 25 снежня 2006, 5 студзеня 2007, 31 жніўня 2011, 1 верасня 2011, 27 студзеня 2014, 13 лютага 2014, 27 лютага 2014, 25 снежня 2014, 15 ліпеня 2013, 12 верасня 2013, 19 верасня 2013 і 19 верасня 2018 |
Жанр | Платформер |
Узроставыя рэйтынгі |
ESRB: E |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Сігэру Міямото |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Famicom / NES |
Рэжымы гульні | Адзіночная гульня, шматкарыстальніцкая гульня (2 гульца па чарзе) |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Носьбіт | 320 - кілабітны картрыдж |
Кіраванне | Геймпад |
![]() |
Super Mario Bros. (яп.: スーパーマリオブラザーズ Супа Маріо Бурадзадзу, у перакладзе — Супербраты Марыа) — відэагульня, выпушчаная ў 1985 кампаніяй Nintendo. Занесена ў «Кнігу рэкордаў Гінеса» як самая прадаваемая гульня ў гісторыі. Пасля падзення продажаў «Mario Bros.», выпушчанай у 1983, з’яўленне «Super Mario Bros.» дазволіла хутка вярнуць іх на ранейшы ўзровень.
Галоўны герой гульні, Марыа, стаў сімвалам кампаніі Nintendo і адным з самых вядомых выдуманых персанажаў у свеце[5], а сама гульня ў 2005 годзе прызнана сайтам IGN «найлепшай гульнёю ўсіх часоў»[6].
Галоўнымі героямі гульні з’яўляюцца водаправодчык Марыа і яго брат Луіджы (у якасці гульнявога персанажа для другога гульца). Мэта гульні — прайсці цераз Грыбное каралеўства, уцякаючы або знішчаючы салдат чарапашага Караля Купы (таксама вядомага як Боўзер), каб выратаваць захопленую ім у палон Прынцэсу.
Марыа (і Луіджы) атакуе праціўнікаў, скачучы на іх зверху (такі спосаб забівае грыбоў Гумба і часова нейтралізуе чарапах Купа, прымушаючы іх хавацца ў свае панцыры) або ўдараючы па платформе, на якой знаходзіцца праціўнік, знізу. «Спалоханых» чарапах можна выкарыстоўваць як зброю супраць іншых ворагаў, падштурхнуўшы панцыр наперадзе сябе: разагнаўшыся, ён змятае ўсіх на сваім шляху, але калі сустракае перашкоду, змяняе напрамак і можа ўдарыць самога Марыа. На некаторых ворагаў, напрыклад дзікабразаў Спіні, нельга заскакваць, бо гэта раніць Марыа. Іх можна забіць, стрэліўшы вогненнымі шарамі, штурхнуўшы ў іх чарапаху або ўдарам па платформе знізу. Тое ж самае тычыцца драпежных раслін, якія рэгулярна паказваюцца з труб, якія тырчаць у зямлі. Некаторыя з гэтых труб з’яўляюцца праходам ў бонусны ўзровень, падзямелле, у якім можна знайсці невялікую колькасць манет, а заадно скараціць шлях да выхаду з узроўню. Таксама сустракаюцца парасткі, па якіх Марыа падымаецца на аблокі, бонусны ўзровень, на якім вялікая колькасць манет і няма праціўнікаў.
Па дарозе Марыа збірае манеты і бонусы, удараючы па блоках са знакам пытання, а таксама вышукваючы сакрэтныя сховішчы манет у цагляных сценах. Пры наборы ста манет Марыа атрымлівае дадатковае«жыццё». За адоленых ворагаў налічваюцца ачкі, якія не прыносяць якой-небудзь практычнай карысці, а служаць толькі для адлюстравання майстэрства іграка. Пры наборы 1 мільёна ачкоў шасцізначнае табло павялічваецца да сямізначнага. Пры паслядоўным паражэнні ворагаў адным чарапашым панцырам ачкі налічваюцца па нарастаючай за кожнага забітага: 100, 200, 400, 800, 1000, 2000, 4000, 6000, 8000 ачкоў, а затым (пры паражэнні восьмага персанажа) Марыа налічваецца дадатковая «жыццё».
Сярод бонусаў можа сустрэцца аранжавы грыб, узяўшы які, персанаж павялічваецца ў памерах, ператвараючыся ў Супер Марыа (англ.: Super Mario). Калі ўзяць пасля гэтага кветку, то Супер Марыа становіцца Вогненным Марыа (англ.: Fire Mario) і атрымлівае магчымасць страляць вогненнымі шарамі, і такім чынам, паражаць праціўніка на адлегласці.
Калі Супер Марыа ці Вогненны Марыа дакранаюцца да праціўніка, то яны вяртаюцца ў стадыю звычайнага Марыа. Калі ж праціўнік раніць Марыа ці канчаецца час, выдзелены для праходжання ўзроўню, то гулец губляе адно «жыццё» і гульня пачынаецца занава (альбо з пачатку ўзроўню, альбо з яго сярэдзіны). Ва ўзроўнях, якія размешчаны ў замках, загінулы Марыа пачынае гульню заўсёды з пачатку ўзроўню.
Яшчэ адзін бонус у гульні — зорка. Яна не «вырастае» з блока як грыб, а выскаквае з яго і пачынае перамяшчацца па сінусоіднай траекторыі наперад па напрамку руху. Займеўшы яе, Марыа становіцца на некаторы час непаражальным для ворагаў: праціўнікі гінуць ад аднаго яго дотыку. На некаторых узроўнях сустракаюцца таксама бонусы ў выглядзе зялёнага грыба «1-up», які дабаўляе Марыа адно «жыццё» (грыб «1-up» рухаецца, і для таго, каб яго злавіць, гульцу даводзіцца праявіць спрыт).
Гульня складаецца з васьмі сусветаў па чатыры ўзроўні ў кожным. У першым узроўні ва ўсіх сусветах Марыа знаходзіцца на зямлі, у другім часцей за ўсё пад зямлёй, у каналізацыі або пад вадой, у трэцім узроўні Марыа ходзіць па гіганцкіх грыбах і скача па платформах, якія вісяць у паветры, у чацвёртым узроўні Марыа трапляе ў замак. Ва ўсіх сусветах, акрамя трэцяга і шостага, Марыа падарожнічае днём. Восьмы ўзровень праходзіць поўнасцю на зямлі. У канцы кожнага чацвёртага ўзроўню, на мосце цераз возера з лавай, Марыа сустракаецца з Каралём Купай (англ.: King Koopa) — велізарным чарапахападобным цмокам. Кароль Купа дыхае агнём, а пачынаючы з шостага свету — яшчэ і кідае велізарныя молаты. Перамагчы Крупу можна двума спосабамі: дакрануцца да сякеры, якая знаходзiцца за Купай (тая перасячэ трос і Кароль Купа ўпадзе ў лаву), альбо паразіць караля Купу з бяспечнай адлегласці вогненнымі шарамі (для гэтага трэба каб Марыа знаходзіўся ў стадыі Вогненнага Марыа і ўвесь шлях цераз замак прайшоў без страт). У выпадку перамогі над Купай у першых сямі сусветах з дапамогай агню, высвятляецца, што гэта на самай справе пераапрануты просты вораг, як чарапаха, Гумба і т. д. Пасля гэтага Марыа сустракае Тоада — жыхара Грыбнога Каралеўства, які гаворыць яму знакамітую фразу: «Thank you Mario! But our princess is in another castle!» (бел.: Дзякуй, Марыа, але наша прынцэса ў іншым замку!)
У гульні існуюць тры сакрэтныя пераходы, якія называюцца Зонай Перамяшчэння (англ.: Warp Zone) і дазваляюць хутка перамясціцца ў іншыя светы. Пры трапленні ў сакрэтны пакой на экране з’яўляецца надпіс «Welcome to warp zone!» i нумары сусветаў, у якія можна перанесціся. Першы з гэтых пераходаў размешчаны ў канцы ўзроўню 1-2 за трубой, якая выводзіць з падзямелля. Каб туды трапіць, трэба заскочыць на сцяну над трубой. Адтуль можна прайсці ў сусветы 2, 3, 4. Другі пераход знаходзіцца ў пачатку ўзроўню 4-2. Пад сцяной пасля першага моста знаходзяцца нябачныя блокі. Узлезшы на іх, неабходна разбіць крайнюю левую цагліну, і тады адтуль выпаўзе сцябло, па якім можна падняцца наверх. Там знаходзяцца праходы на сусветы 6, 7, 8. Трэці знаходзіцца за трубой выхаду з 4-2, яго трэба абысці зверху. Там ёсць толькі адна труба, і яна вядзе ў свет 5. Таксама на ўзроўнях 4-4, 7-4 і 8-4 маюцца пасткі — пакоі, якія пастаянна паўтараюцца, і якія неабходна праходзіць у пэўным парадку.
Пасля таго, як гулец пройдзе апошні ўзровень восьмага свету, ён атрымае магчымасць пачаць гульню ў больш складаным рэжыме (англ.: Hard Mode), у якім грыбы Гумбы замяняюцца на жукоў Баззі, а расліны-піранні вылазяць з усіх труб.
«Super Mario Bros.» доўгі час была самай прадаваемай гульнёй у свеце пасля «Тэтрыса». Усяго па дадзеных Nintendo было прададзена каля 40 мільёнаў копій гульні[7], што дазволіла ёй трапіць у «Кнігу рэкордаў Гінеса».
Гульня займае першае месца ў спісе «200 найвялікшых відэагульняў свайго часу» часопіса EGM[8], неаднаразова займала першае месца ў спісе «100 гульняў усіх часоў» па версіі сайта Imagine Games Network[6].
У пачатку 2004 года Nintendo перавыдала гульню на Game Boy Advance ў Японіі, як частку іх Famicom Minis калекцыі і ў ЗША як частку Classic NES Series. Гэтыя перавыданні не ўтрымлівалі графічных абнаўленняў і мелі ўсе памылкі арыгінальнай гульні. Паводле дадзеных NPD Group гэта перавыданне «Super Mario Bros.» было самым прадаваемым для Game Boy Advance з чэрвеня па снежань 2004 года[9].
У 2005 годзе Nintendo зноў перавыдала гэтую гульню для Game Boy Advance ў гонар 20-гадовага юбілею гульні ў адмысловай рэдакцыі[10].
«Super Mario Bros.» з’яўляецца адной з 19 гульняў, уключаных у Nintendo GameCube. Гульня была выдадзена 2 снежня 2006 у Японіі, 25 снежня 2006 года ў Паўночнай Амерыцы для Wii’s Virtual Console і з’яўлялася арыгінальнай копіяй гульні з усімі памылкамі[11].
Super Mario Bros. з’яўляецца адной з trial-гульняў даступных у «Masterpieces» секцыі ў Super Smash Bros. Brawl[12]. Для Nintendo 3DS гульня была выдадзена ў верасні 2011 года для ўдзельнікаў Nintendo’s 3DS Ambassador Program.