Swartzia — род лісцяных дрэў падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Прадстаўнікі гэтага роду распаўсюджаны ў трапічных абласцях Амерыкі, апісана каля 180 відаў. Род названы ў гонар шведскага батаніка Улафа Сварца (руск.) (бел. (1760—1817).
Паколькі драўніна дрэў гэтага роду мае высокую шчыльнасць і вельмі цвёрдая, да іх часам ужываюць назву «жалезнае дрэва».
У раслінах гэтага роду змяшчаецца маакіяін, флаваноіды з групы птэракарпанаў, які валодае фунгіцыднымі ўласцівасцямі.
Род падзяляецца на дзве секцыі:
- секцыя Possira (Aubl.) DC.
- секцыя Swartzia
- падсекцыя Swartzia
- падсекцыя Terminales
Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 185 відаў[3].
Раней да гэтага роду адносілі такія афрыканскія віды, як Swartzia madagascariensis, якія былі ўключаны ў 1997 годзе ў род Bobgunnia. У цяперашні час усе прадстаўнікі роду Swartzia паходзяць з Лацінскай Амерыкі.
Зноскі
- Головкин Б. Н. и др. Маакиаин (maackiain) // Биологически активные вещества растительного происхождения / Отв. ред. В. Ф. Семихов. — М.: Наука, 2001. — Т. II. — С. 398. — 764 с. — 1000 экз. — ISBN 5-02-013184-9. — УДК 58