Switchblade | |
---|---|
Тып | баражыруючы боепрыпас[d] |
Распрацоўшчык | AeroVironment[d] |
Вытворца | AeroVironment[d] |
Пачатак эксплуатацыі | 2012[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Switchblade — беспілотны аднаразовы баявы апарат.
Існуюць два варыянты гэтай зброі: Switchblade 300 і Switchblade 600. Першы з іх створаны для высокадакладных атак на жывую сілу праціўніка, другая мадэль беспілотнікаў арыентаваная на знішчэнне танкаў і іншага браніраванага транспарту.
Па сваёй сутнасці Switchblade — гэта аўтаматызаваная кіраваная бомба з камерамі, сістэмай кіравання палётам і выбуховым матэрыялам. Гэтыя беспілотнікі можна запраграмаваць так, каб яны аўтаматычна паражалі цэлі за кіламетры ад месца пуску, прычым яны здольныя рухацца за аб’ектам, дагнаць яго і ліквідаваць.
Switchblade 600 можа трымацца ў паветры да 40 хвілін і наносіць удары на адлегласці да 80 кіламетраў[2].