Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
TLE (скарочана ад анг. two-line element set, двухрадковы набор элемэнтаў) — двухрадковы фармат дадзеных, што ўяўляе сабой набор элементаў арбіты для спадарожніка Зямлі.
Фармат TLE быў вызначаны групоўкай NORAD і, адпаведна, выкарыстоўваецца ў NORAD, NASA і іншых сістэмах, якія ўжываюць дадзеныя групоўкі NORAD для вызначэння месцазнаходжання пэўных касмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць фармат TLE для вылічэння дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элементы вызначаюцца для многіх тысяч касмічных аб’ектаў з базы дадзеных NORAD і вольна шырацца для далейшага выкарыстання ў Інтэрнэце. TLE заўсёды складаецца з двух радкоў фарматаванага тэксту. Апроч таго, ім можа папярэднічаць радок з назвай аб’екта.
Ніжэй прыведзены прыклад TLE для аднаго з модуляў Міжнароднай касмічнай станцыі і яго расшыфроўка.
ISS (ZARYA) 1 25544U 98067A 08264.51782528 -.00002182 00000-0 -11606-4 0 2927 2 25544 51.6416 247.4627 0006703 130.5360 325.0288 15.72125391563537
Нумар | Вочка | Зьмест | Прыклад |
---|---|---|---|
1 | 01-24 | Назва | ISS (ZARYA) |
Нумар | Вочка | Зьмест | Прыклад |
---|---|---|---|
1 | 01-01 | Нумар радка | 1 |
2 | 03-07 | Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD | 25544 |
3 | 08-08 | Класіфікацыя(U=Unclassified — не сакрэтны) | U |
4 | 10-11 | Міжнароднае пазначэньне (дзьве апошнія лічбы года запуску) | 98 |
5 | 12-14 | Міжнароднае пазначэньне (нумар запуска сёлета) | 067 |
6 | 15-17 | Міжнароднае пазначэньне (частка запуску) | A |
7 | 19-20 | Рок эпохі (дзьве апошнія лічбы) | 08 |
8 | 21-32 | Час эпохі (цэлая частка — нумар дня ў годзе, дробавая — частка дня) | 264.51782528 |
9 | 34-43 | Першая вытворная ад сярэдняга руху (паскарэньне), дзелёная на два [віток/дзень²] | -.00002182 |
10 | 45-52 | Другая вытворная ад сярэдняга руху, дзелёная на шэсць (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) [віток/дзень³] | 00000-0 |
11 | 54-61 | Каэфіцыент тармажэньня B* (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) | -11606-4 |
12 | 63-63 | Спрадвечна — тыпы эфемерыд, зараз — заўсёды лік 0 | 0 |
13 | 65-68 | Нумар (версія) | 292 |
14 | 69-69 | Кантрольная сума па модулі 10 | 7 |
Нумар | Вочка | Зьмест | Прыклад |
---|---|---|---|
1 | 01-01 | Нумар радка | 2 |
2 | 03-07 | Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD | 25544 |
3 | 09-16 | Нахіленьне арбіты ў градусах | 51.6416 |
4 | 18-25 | Даўгата ўзыходнага вузла ў градусах | 247.4627 |
5 | 27-33 | Эксцэнтрысітэт (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) | 0006703 |
6 | 35-42 | Аргумент перыцэнтра ў градусах | 130.5360 |
7 | 44-51 | Сярэдняя анамалія ў градусах | 325.0288 |
8 | 53-63 | частасць абегаў [віток/дзень] | 15.72125391 |
9 | 64-68 | Нумар вітка на момант эпохі | 56353 |
10 | 69-69 | Кантрольная сума па модулі 10 | 7 |