TT55 | |||
---|---|---|---|
У грабніцы пахаваны Рамасэ | |||
Плакальшчыцы, з грабніцы (TT55) Рамасэ, каля 1411-1375 да н.э. | |||
Асноўныя звесткі | |||
Размяшчэнне | Шэйх Абд эль-Курна , Фіванскі некропаль | ||
| |||
[[:commons:Category: Tomb of Ramose на Вікісховішчы|TT55]] на ВікіСховішчы |
Рамасэ у іерогліфах | |||
|
TT55 — грабніца, якая змяшчаецца ў Шэйх Абд эль-Курне і з’яўляецца часткай Фіванскага некропаля на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора[2].
Грабніца Рамасэ ў Даліне вяльмож на захадзе Фіваў, пазначаная археолагамі пад № 55, была адкрыта ў 1879 годзе.
У грабніцы TT55 пахаваны старажытнаегіпецкі чаці Рамасэ.
Гэтая пахавальня задумвалася ў выглядзе невялікага храма з двума радамі калон, капліцай і пахавальнай камерай, у якую вядзе калідор з першай залы. Яна мае галоўную залу, якая першапачаткова змяшчала 32 калоны, і калідор з 8 калонамі.
Пахавальня адметная высокай якасцю упрыгожванняў, зробленых як у традыцыйным стылі, так і ў стылі Амарнскага перыяду[3].
Асноўная частка грабніцы мае ўваход праз адкрытую пляцоўку з усходняга боку ў вялікую калонную залу з чатырма радамі па восем калон. На ўсходняй сцяне ёсць «традыцыйныя» неафарбаваныя рэльефы, якія паказваюць Рамасэ, яго жонку і іншых (у тым ліку яго брата Аменхатэпа з жонкай Мэй). Жрэц, апрануты ў скуру пантэры, прыносіць ахвяраванні за Рамасэ і яго сям’ю, а тры дзяўчыны граюць на музычных інструментах[4]. Рамасэ і яго блізкія прысутнічаюць пры здзяйсненні пахавальных рытуалаў і абрадаў (абмыванне, ускурэнне пахошчаў, паднашэнне ахвярных дароў).
Паўднёвая сцяна таксама мае пахавальныя сцэны, на гэты раз афарбаваныя, у двух радах. Яны паказваюць пачатак эвалюцыі Амарнскага мастацкага стылю . Верхні рад, здаецца, паказвае фактычнае шэсце, з труной на лодцы, якую нясуць разам з санкамі. Гэтыя сцэны былі пазней замазаны па невядомай прычыне[5]. На каляровым роспісе паўднёвай сцяны намаляваная пахавальная працэсія з плакальшчыц, якія працягваюць рукі да нябёсаў і ў роспачы рвуць на сабе валасы.
Заходняя сцяна мае дзве сцэны, якія паказваюць Эхнатона (пазначанага як Аменхатэп IV, што паказвае на першапачатковае існаванне грабніцы ў яго валадаранне); левы бок паказвае фараона, які сядзіць пад навесам разам з Маат, што сядзіць побач з ім. Ніжэй трона высечаныя імёны васальных дзяржаў (ілюстраваны нубійцы, азіяты і лівійцы). Рамасэ стаіць перад фараонам, паказваючы свае тытулы. Справа паказаны Эхнатон і Неферціці, якія сядзяць на балконе і ўзнагароджваюць Рамасэ золатам (гэтая сцэна стала амаль стандартам у магільнях вяльможаў у Амарне). Абедзве гэтыя сцэны не завершаны, і некаторыя дэталі абмаляваныя схематычна. У крайнім правым куце заходняй сцяны Рамасэ намаляваны пакінуўшым палац у час віншавання людзей.
Далей у грабніцы знаходзіцца неўпрыгожаны калідор[6], які вядзе ад цэнтра заходняй сцяны у капліцу з 3 нішамі.
У пахавальную камеру можна патрапіць праз моцна нахілены карыдор у паўднёва-заходнім куце, які прыводзіць да памяшкання з чатырма калонамі, якое не мае ўпрыгожанняў. У ім утрымліваюцца урна і забальзамаваны чэрап. Маюцца сляды сіняй фарбы над парталам насупраць уваходу.
Грабніца з 2007 года адкрыта для наведвальнікаў з 7 да 17 гадзін, але, як і ў іншых падобных егіпецкіх аб’ектах, фатаграфаванне там не дазваляецца.
Грабніца была паказана ў першым эпізодзе дакументальнага серыяла BBC 2005 года «Як мастацтва робіць свет ».
TT55 на Вікісховішчы |