Taylor Swift — дэбютны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выдадзены 24 кастрычніка 2006 года. Альбом атрымаў статус пяцікратна плацінавага ў ЗША і пабіў рэкорд дзесяцігоддзя па працягласці знаходжання ў амерыканскім альбомным хіт-парадзе Billboard 200 (234 тыдня).
Тэйлар Свіфт пачала цікавіцца кантры-музыкай і пісаць песні яшчэ ў дзяцінстве.[1]. Спявачка ахарактарызавала тэматыку свайго дэбютнага альбома як «дзённік ранняга юнацтва» і адзначыла, што сама перажыла гісторыі, адлюстраваныя ў песнях.[2][3][4][5][6]. Кампазіцыі з альбома Taylor Swift развіваюць тэмы пераходнага ўзросту, падлеткавых перажыванняў, першай любові, адчування неабароненасці.[1][7][8][9][10][11]
ТТэйлар Свіфт выступае з песняй «Teardrops on My Guitar»
Taylor Swift атрымаў станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і сайтаў. About.com назваў Свіфт «адной з самых таленавітых маладых спявачак у стылі кантры на сённяшні дзень» і адзначыў ўдалае змешванне стыляў кантры і сучаснай поп-музыкі.[6]. Allmusic ў аглядзе адзначыў «свежы», але ў той жа час «спелы» вакал Свіфт.[12] Country Standard Time апублікаваў пазітыўны водгук, адзначыўшы асэнсаваныя песні і адлюстраванне індывідуальнасці ў кампазіцыях.[13] Выданне Country Weekly адзначыла, што Свіфт «паказвае сумленнасць, інтэлігентнасць і ідэалізм, якія апелююць слухачам усіх узростаў».[14]. The Toledo Blade адзначыла добрую перадачу «далікатнай тэматыкі пераходу ад стану дзяўчынкі-падлетка да жанчыны».[15]
Першым сінглам з альбома стала песня «Tim McGraw», выпушчаная 19 чэрвеня 2006.[16][12] Сінгл быў камерцыйна паспяховым: ён дасягнуў 40 месца ў Billboard Hot 100 і 6 месца ў Billboard Hot Country Songs[17] і атрымаў статус плацінавага ў ЗША[18].
Кампазіцыя «Teardrops on My Guitar» была выкарыстана ў якасці другога сінгла. Яна стала самым паспяховым у чартах сінглам з альбома Taylor Swift, падняўшыся да 13 месца ў Billboard Hot 100[19][20] і 11 месцы ў чарце Pop 100. Сінгл стаў двойчы плацінавым ў ЗША.[18] «Teardrops on My Guitar» паднялася на 45 месца ў Канадзе і на 51 у Вялікабрытаніі.[20]
Трэці сінгл «Our Song» быў станоўча ацэнены музычнымі крытыкамі[21]. Ён дабраўся да 16 месца ў Billboard Hot 100 і атрымаў статус двойчы плацінавага ў ЗША[18][22].
Чацвёртым сінглам з альбома стала песня «Picture to Burn», якая адрознівалася феміністычным ухілам лірычнай часткі[6]. Сінгл увайшоў у топ-10 кантры-чарта і стаў плацінавым ў ЗША[18][23].
Апошнім, пятым, сінглам з альбома стала песня «Should've Said No». Сінгл стаў першым у кантры-чарце і атрымаў статус плацінавага ў ЗША[18][24]. У Новай Зеландыі ён дабраўся да 18 месца[25].
Тэйлар Свіфт выконвае «Our Song» на разагрэве ў групы Rascal Flatts
Першае выступленне Тэйлар Свіфт ў прамым эфіры з песняй «Tim McGraw» адбылося 24 кастрычніка 2006 у тэлеперадачы "Good Morning America"[26]. Іншыя выступы Тэйлар з песнямі з альбома адбыліся ў праграмах "The Megan Mullally Show"[26], "New Faces Show"[27], "America's Got Talent"[28], TRL, 2008 CMT Music Awards[29] і Academy of Country Music[30][31].
Тэйлар Свіфт выступала з песнямі з дэбютнага альбома на разагрэве ў час канцэртных турнэ Rascal Flatts восенню 2006[26][32] і 2008 годзе[33], Джорджа Стрейта ў 2007 годзе[34] і Брэда Пэйслі (2007-2008)[35][36]. У сярэдзіне 2007 года Свіфт выступала на разагрэве ў некалькіх канцэртах сумеснага турнэ Ціма Макгро і Фэйт Хіла "Soul2Soul II Tour"[37].
11 лістапада 2006 года "Taylor Swift" дэбютаваў на 19 месцы ў Billboard 200]][38][39], у выніку дабраўшыся да 5 месца 19 студзеня 2008[40]. Альбом пабіў рэкорд дзесяцігоддзя па знаходжанні ў "Billboard" 200, находившись ў чарце 234 тыдня[41]. Дыск узначальваў чарт кантры-альбомаў на працягу 24 тыдняў[42]. 17 жніўня 2009 альбом атрымаў статус пяцікратна плацінавага ў ЗША; колькасць прададзеных копій на той момант перавысіла 5 мільёнаў[43]. "Taylor Swift" дабраўся да 14 месца канадскага альбомнага чарту і ўзначаліў канадскі чарт кантры-альбомаў[44]. У Канадзе дыск атрымаў статус плацінавага[45].
У Аўстраліі альбом падняўся на 33 месца галоўнага чарта і на 3 месца кантры-чарта[46][47]. У Вялікабрытаніі ён дабраўся толькі да 81 месца і атрымаў статус срэбнага[48][49].
↑Rotch, Jamison. More About Taylor Swift(нявызн.)(недаступная спасылка). Great American Country. Scripps Networks Interactive. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана March 15, 2010.
↑Rubin, Ronna. Taylor Swift Is a Veteran at 16(нявызн.)(недаступная спасылка). Great American Country. Scripps Networks Interactive (23 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2015. Праверана March 15, 2010.
↑Swift, Taylor. Ask the Artist(нявызн.)(недаступная спасылка). Great American Country. Scripps Networks Interactive. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 15, 2010.
↑ абвFabian, Shelly. Taylor Swift - 'Taylor Swift'(нявызн.). About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана January 26, 2010.
↑Dooley, Sean. Top 10 Taylor Swift Songs(нявызн.). About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 15, 2010.
↑ абTamarkin, Jeff. [Taylor Swift (альбом Тэйлар Свіфт)(англ.) на сайце AllMusic allmusic {{{Taylor Swift > Review}}}](нявызн.). Allmusic. Macrovision Corporation. Праверана January 26, 2010.
↑Bell, Rick. Taylor Swift review(нявызн.). Country Standard Time. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 31, 2010.
↑Neal, Chris. Taylor Swift review(нявызн.). Country Weekly. American Media, Inc (4 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана March 31, 2010.
↑Lamb, Bill. Taylor Swift - Teardrops on My Guitar(нявызн.)(недаступная спасылка). About.com. The New York Times Company. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
↑Sheffield, Rob. Fearless - Taylor Swift(нявызн.)(недаступная спасылка). Blender. Alpha Media Group. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана February 21, 2010.
↑Our Song by Taylor Swift(нявызн.). Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
↑Taylor Swift - Should've Said No (Song)(нявызн.)(недаступная спасылка). Charts.org.nz. Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
↑Taylor Swift - Taylor Swift (Album)(нявызн.). Australian-charts.com/publisher=Australian Recording Industry Association (14 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана November 20, 2010.
↑ абTop 20 Country Chart(нявызн.). ARIAcharts.com.au. Australian Recording Industry Association (14 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2010. Праверана November 20, 2010.