The Clash | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Панк-рок, рэгі, даб |
Гады | 1976—1985 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Лондан |
Адкуль | Вялікабрытанія |
Лэйбл | CBS |
Склад |
Джо Страммер Мік Джонс (1976-83) Пол Сайман Топер Хідона (1977-82) Тэры Чаймс (1976, 1982) Кейт Левін (1976) Піт Говард (1983-85) Нік Шеппард (1983-85) Вінс Уайт (1983-85) |
www.TheClashOnline.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
The Clash — брытанскі панк-рок гурт, заснаваны ў 1976 годзе і дзейнічаў 10 гадоў. Творчасць гурта лічыцца пераломнай у гісторыі панк-рока.
У канцы 1970-х гадоў гурт The Clash канкураваў з шэрагам прадстаўнікоў гаражнага рока і ў прыватнасці з гуртам The Sex Pistols. Аднак, калі Sex Pistols увасаблялі чысты нігілізм і музычны анархізм, The Clash як музычна, так і ідэйна імкнуліся да больш сур’ёзнага зместу. У прыватнасці музыкі спрабавалі казаць пра «грамадскую справядлівасць» i шмат тэкстаў іх песень асвятлялі праблемы беспрацоўя, галечы і сацыяльных канфліктаў. Музычны матэрыял па параўнанні з іншымі калектывамі панк-рока вылучаўся прафесійным гучаннем.
Як тэксты, так і музычны матэрыял члены гурта выносілі з розных крыніц, што і вызначала арыгінальнасць іх кампазіцый. З аднаго боку адчувальны ўплыў на іх аказалі піянеры панкавай музыкі, з другога — рэгі, гэты ўплыў адчуваецца ў самых вядомых альбомах The Clash: «London Calling» i «Combat Rock», на пласцінцы «Sandinista» адчуваецца таксама ўплыў дабу. Пазней лідар гурта Джо Страмер звярнуў увагу на фанк.
Што тычыцца тэкстаў, то акрамя праблем сацыяльнага характару, музыканты The Clash спявалі пра іншае, пра пачуцці (Train in Vain), бізнес (Koka Kola), п’яніц (Jimmy Jazz, Wrong ' em Boyo), вайну ў Іспаніі (Spanish Bombs), галечу краін трэцяга свету (Ghetto Defendant) і іншае.
Самыя вядомы кампазіцыі гурта — Should I Stay or Should I Go, The Guns of Brixton, London Calling, Rock the Casbah, Complete Control, Clash City Rockers, Safe European Home, Career Opportunities, White Riot, Stay Free, I’m So Bored With the USA, London’s Burning, The Magnificent Seven, The Call Up, Police on My Back, кавер рэгі-стандарта Police & Thieves. Хітовым лічаць іх дэбютны альбом а таксама The Clash.
У 2003 гурт The Clash занесены ў Залу славы рок-н-рола.
The Clash на Вікісховішчы |