The Wall

The Wall
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Pink Floyd[1]
Дата выпуску 30 лістапада 1979[1]
Жанр прагрэсіўны рок
Працягласць 4 869 с

«The Wall» (бел.: Сцяна) ― адзінаццаты студыйны альбом брытанскага прагрэсіў-рок-гурта «Pink Floyd». Быў выпушчаны 30 лістапада 1979 года на двух кружэлках. Гэта апошні рэліз гурта, запісаны ў класічным складзе: Дэвід Гілмар (гітара), Роджэр Уотэрс[en] (бас), Нік Мэйсан[en] (ударныя) і Рычард Райт[en] (клавішныя). У падтрымку альбома быў арганізаваны пампезны гастрольны тур[en] са складанымі тэатралізаванымі пастаноўкамі. У 1982 годзе выйшла кінаадаптацыя запісу ― мастацкі фільм «Сцяна[en]».

Як і тры папярэднія дыскі «Pink Floyd», «The Wall» з’яўляецца канцэптуальным альбомам, які даследуе тэму адчужэння і самаізаляцыі. Па сваёй структуры гэта ― рок-опера, сюжэт якой апавядае пра Пінку (галоўны герой спалучае ў сабе рысы самога Уотэрса і першага лідэра гурта ― Сіда Барэта[en]). Душэўны заняпад Пінка пачынаецца са страты бацькі, які гіне падчас Другой сусветнай вайны, пагаршаецца цкаваннем з боку школьных настаўнікаў і празмернай апекай дэспатычнай маці, а затым крахам яго шлюбу; усё гэта прыводзіць яго да добраахвотнага адчужэньня ад грамадcтва. Сцяна ― сімвал гэтага адчужэння. Па словах Уотэрса, ідэя альбома ўзнікла пасля аднаго з канцэртных выступаў гурта падчас турнэ «In the Flesh Tour[en]» (1977), калі ён, не вытрываўшы выхадак аднаго з фанатаў ля сцэны, плюнуў яму ў твар. У выніку ён настолькі востра перажываў свой учынак, што прадставіў уяўную сцяну паміж сабой і аўдыторыяй.

«The Wall» адрозніваецца ад папярэдніх альбомаў «Pink Floyd» больш жорсткім і тэатральным стылем. Райт быў звольнены на стадыі міксавання[en] альбома, тым не менш, ён выступаў з гуртом падчас наступнага турнэ ў якасці сесійнага музыкі. «The Wall» з’явіўся адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў 1980 года, заняўшы верхні радок некалькіх чартаў, у тым ліку «Billboard»; да 1999 года ў ЗША было прададзена звыш 23 мільёнаў копій, дзякуючы чаму «The Wall» увайшоў у тройку самых прадаваных альбомаў у ЗША[en]. Часопіс «Rolling Stone» змясціў гэты запіс на 87-е месца ў сваім спісе «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў[en]».

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар усіх кампазіцый, акрамя адзначаных ― Роджэр Уотэрс.

Бок 1
НазваАўтар Працягласць
1. «In the Flesh?»   3:19
2. «The Thin Ice»   2:29
3. «Another Brick in the Wall (Part 1)»   3:10
4. «The Happiest Days of Our Lives»   1:51
5. «Another Brick in the Wall (Part 2)»   4:00
6. «Mother»   5:33
Бок 2
НазваАўтар Працягласць
1. «Goodbye Blue Sky»   2:49
2. «Empty Spaces»   2:07
3. «Young Lust» Уотэрс, Гілмар 3:33
4. «One of My Turns»   3:34
5. «Don’t Leave Me Now»   4:16
6. «Another Brick in the Wall (Part 3)»   1:17
7. «Goodbye Cruel World»   1:14
Бок 3
НазваАўтар Працягласць
1. «Hey You»   4:41
2. «Is There Anybody Out There?»   2:57
3. «Nobody Home»   3:12
4. «Vera»   1:28
5. «Bring the Boys Back Home»   1:26
6. «Comfortably Numb» Уотэрс, Гілмар 6:24
Бок 4
НазваАўтар Працягласць
1. «The Show Must Go On»   1:38
2. «In the Flesh»   4:13
3. «Run Like Hell» Уотэрс, Гілмар 4:21
4. «Waiting for the Worms»   4:01
5. «Stop»   0:31
6. «The Trial» Уотэрс, Эзрын 5:19
7. «Outside the Wall»   1:45