Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure | |
---|---|
Распрацоўшчык | Konami |
Выдавец | Konami |
Дата выпуску | 7 лютага 1993 |
Жанр | платформер[d] |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | SMD |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | гульнявы картрыдж |
«Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure» — відэагульня па матывах мультсерыяла Tiny Toon Adventures, выпушчаная для кансолі Sega Mega Drive/Genesis у 1993 годзе кампаніяй Konami. Гэта трэцяя кампутарная гульня па матывах мультсерыяла Tiny Toon, першы — Tiny Toon Adventures, была выдадзена для прыстаўкі Nintendo Entertainment System у 1991 годзе.
Гулец кіруе персанажам-трусам па імі Бастэр Бані, які адпраўляецца ратаваць сваю сяброўку Бэбс Бані, выкрадзеную Мантанай Максам, а таксама знайсці скарбы, якія выкраў і схаваў Доктар Джым Сплайсер. У адрозненне ад папярэдняй гульні, «Tiny Toon Adventures», уся гульня вядзецца толькі трусам.
Усяго ў гульні 27 (але ёсць і бонусны ўзровень) паўнавартасных узроўняў, якія размяшчаюцца ў розных геаграфічных рэгіёнах гульнявога свету: лясы, снег, горы, выспы і іншыя. Немудрагелістая карта прыкладаецца. Некаторыя з узроўняў можна прайсці рознымі шляхамі. 5 міні-узроўняў з’яўляюцца месцам бітвы з босам, Доктарам Джымам Сплайсерам, які выкарыстоўвае сяброў Бастера супраць яго, загіпнатызаваўшы іх з дапамогай спецыяльных прылад. Пры паразе боса прылада ламаецца, а сябры пераходзяць на бок Бастэра. У канцы узроўняў «Карабель» і «Краіна робатаў» гульцу трэба будзе пазмагацца не з доктарам Джымам, а ўжо з самім Мантанай Максам.
Tiny Toon Adventures: Buster’s Hidden Treasure атрымала пазітыўныя водгукі ад журналістаў. На сайце MobyGames сярэдняя ацэнка гульні складае 86 балаў з 100 магчымых.
На сайце AllGame гульні была выстаўлена ацэнка 4 зоркі з 5.