Turkcell | |
---|---|
![]() | |
Тып | бізнес, прадпрыемства і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 1994 |
Заснавальнікі | Мехмет Эмін Карамехмет[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Музафер Акпінар (галоўны кіраўнік), Мехмет Сурэя Джыліў (генеральны дырэктар) |
Галіна | тэлекамунікацыйная індустрыя[d] і індустрыя мабільных тэлефонаў[d] |
Прадукцыя | мабільная радыёсувязь |
Чысты прыбытак | $832,9 млн (2006 год) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Lifecell[d] і Беларуская сетка тэлекамунікацый[1] |
Сайт | turkcell.com.tr |
Turkcell (па-беларуску прамаўляецца Цюрксэл; NYSE: TKC, ISE: TCELL) — турэцкая кампанія, найбуйнейшы аператар сотавай сувязі краіны. Штаб-кватэра — у Стамбуле. Заснаваная ў 1994 годзе, калі была запушчаная першая ў Турцыі GSM-сетка.
Станам на 2008 года, уладальнік 51 % акцый аператара — Turkcell Holding, які належыць Cukurova Telecom Holdings (53 %) і шведска-фінскай TeliaSonera (47 %). Напрост Cukurova Group належыць яшчэ каля 13,5 % акцый Turkcell, а TeliaSonera — 13,07 %. Расійская Altimo (тэлекамунікацыйная кампанія «Альфа-груп») валодае 49 % акцый кампаніі Cukurova Telecom Holdings (CTH), кантралявалай Turkcell праз Turkcell Holding. У свабодным звароце знаходзіцца 23,4 % акцый Turkcell.
Капіталізацыя: на 17 красавіка 2007 года — $12,46 млрд; на 1 ліпеня 2008 года — $12,8 млрд.
Станам на 2022 год, 26,2 % акцый аператара Turkcell належаць Фонду нацыянальнага дабрабыту Турцыі (Turkey Wealth Fund, TWF), 19,8 % — кампаніі LetterOne (уваходзіць у расійскі фінансава-інвестыцыйны кансорцыум «Альфа-групп»), астатнія акцыі знаходзяцца ў вольным звароце[3].
Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафер Акпінар.
GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. Turkcell у канцы 2006 года абслугоўвала 31,8 млн абанентаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.
Кампанія 29 ліпеня 2008 года набыла 80 % акцый ЗАТ «БеСТ». Turkcell планавала ўкласці за 10 гадоў у свой беларускі актыў суму каля 500 млн долараў. Па завяршэнні пагаднення на астатнія 20 % акцый «БеСТ» пачала дзейнічаць пяцігадовая забарона продажу. Станам на 2022 год валодае 100 % акцый ЗАТ «БеСТ»[4].