Turning Torso

Turning Torso
Краіна
Месцазнаходжанне
Адкрыццё 27 жніўня 2005[2]
Архітэктурны стыль постмадэрнізм[d] і хай-тэк[d]
Вышыня 190 м[3]
Колькасць паверхаў 54[4][3]
Колькасць ліфтаў 5
Уласнік HSB[d]
Архітэктар Сант'яга Калатрава
Забудоўшчык NCC[d]
Emporis 100189
SkyscraperPage 8368
Сайт hsb.se/malmo/om-b… (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

HSB Turning Torsoнебаскроб у Мальмё, Швецыя, размешчаны на шведскім баку праліва Эрэсун. Будынак спраектаваны іспанскім архітэктарам Сант'яга Калатрава і афіцыйна адкрыты 27 жніўня 2005. Вышыня 54-павярховага будынка складае 190 метраў. Па завяршэнні будаўніцтва ён стаў самым высокім жылым будынкам Скандынавіі і другім па вышыні ў Еўропе пасля 264-метровага будынка Трыумф-Палас ў Маскве. Да пабудовы гэтага гмаху, самым высокім будынкам Мальмё быў 82-метровы будынак Кронпрынц (шведск.: Kronprinsen).

Прататыпам канструкцыі будынка паслужыла скульптура Сант'яга Калатрава «Twisting Torso» (анг. Закручанае тулава).

18 жніўня 2006 аўстрыйскі скайдайвер Фелікс Баўмгартнер скокнуў з верталёта з парашутам і прызямліўся акурат на верхні паверх будынка Turning Torso. Затым ён саскочыў з будынка ўніз на зямлю і ўдала прызямліўся.

спасылка на KML  Turning Torso - 3D мадэль Google Maps  KMZ (файл метак KMZ для Google Earth)

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. https://www.archute.com/2016/01/23/the-turning-torso/
  3. а б https://www.ncc.com/our-projects/turning-torso/NCC.
  4. https://www.hsb.se/malmo/turningtorso/nagra-fakta-om-hsb-turning-torsoHSB.