ВірусБлакАда (VBA32) — антывіруснае праграмнае забеспячэнне, распрацаванае беларускай кампаніяй ТДА «ВірусБлакАда».
|
Windows 2000 (SP4 і вышэй) / XP (SP2 і вышэй) / XP Professional x64
|
Windows Vista (32/64-біт)
|
Працэсар
|
Intel Pentium 300 МГц і вышэй (або эквівалентны)
|
Intel Pentium 800 МГц і вышэй (або эквівалентны)
|
Памяць
|
128 Мб
|
512 Мб
|
Свабоднае месца на жорсткім дыску
|
50 Мб
|
50 Мб
|
- Праверка архіваў, створаных найболей ужывальнымі архіватарамі: RAR, ZIP, ARJ, TAR, GZIP, BZIP2, MS CAB.
- Апрацоўка і абясшкоджванне паведамленняў у паштовых базах Microsoft Outlook Express, Microsoft Outlook, The Bat!.
- Аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз і версій праграмы праз Інтэрнэт.
- Аўтаматычнае абнаўленне да новых версій без неабходнасці пераўсталёўкі.
- Выкарыстанне тэхналогіі «Deltapatching» для шматкратнага паніжэння аб’ёму інфармацыі, пампуемай з Інтэрнэту пры абнаўленні.
- Эўрыстычны аналізатар і тэхналогія распазнання вірусаў MalwareScopeТМ, якая значна падвышае эфектыўнасць барацьбы з новымі шкоднымі праграмамі.
- Ужыванне тэхналогіі SOTeCheck, якая пачынае работу пры малой актыўнасці камп’ютара, для паскарэння работы антывіруса.
- Эмулятар працэсара з дынамічнай трансляцыяй кода, які апрацоўвае паліморфныя, спакаваныя і зашыфраваныя вірусы, выкарыстоўваецца ў распакавальніку выкананых файлаў, апрацаваных праграмамі абароны кода ад даследавання і праграмамі-пакавальнікамі.
- Кантроль цэласнасці і аўтаматычная падмена пашкоджаных модуляў.
- Утыліта налады ўсталявальных пакетаў для працоўных станцый і файлавых сервераў.
- Утыліта аддаленай усталёўкі.