VBMR Griffon | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | KNDS France[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
VBMR Griffon (фр.: Véhicule Blindé Multi-Rôle Griffon) — французскі шматмэтавы бронетранспарцёр.
З пачатку 2000-х гадоў французская армія рыхтавалася да замены браневікоў VAB. Вайскоўцы запланавалі на перыяд 2018—2025 гадоў закупіць да 2122 аўтамабіляў VBMR, распрацаваных і вырабленых кампаніяй Nexter у супрацоўніцтве з Arquus і Thales.
6 снежня 2014 года міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян абвясціў, што пастаўкі пачнуцца ў 2018 годзе[1][2].
VBMR Griffon грунтуецца на шасі камерцыйнага ўсюдыхода з колавай формулай 6×6 і можа перавозіць да васьмі пяхотнікаў.
БТР выкарыстоўвае стандартныя рухавікі камерцыйных грузавікоў, адаптаваныя для работы з больш шырокім дыяпазонам паліва. У машыне ўсталяваная сістэма залішняга ціску для падтрымання пастаяннай абароны дэсантнага аддзялення ад хімічных, біялагічных і радыяцыйных пагроз. Для эксплуатацыі ў гарачым клімаце Griffon абсталяваны кандыцыянерам.
Griffon абсталяваны выносным баявым модулем, які можа быць узброены альбо 12,7-мм, альбо 7,62-мм кулямётам, альбо 40-мм аўтаматычным гранатамётам. Магчыма даданне двух супрацьтанкавых кіраваных ракет Akeron MP. На выдаленым баявым модулі ўсталяваны восем пускавых установак для дымавых гранат.
У дадатак да больш цяжкага бронеаўтамабіля Griffon у якасці замены таксама ідзе 4-колавы «фр.: Véhicule Blindé Multi-Rôle Léger Serval»— «VBMR-L Serval». Ён прызначаны для вядзення разведвальных дзеянняў у лёгкіх пяхотных часцях. Адрозніваецца падвышанай манеўранасцю і праходнасцю[3].