VY Вялікага Пса

Зорка
Параўнанне памераў Сонца і VY CMa
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне {{{1}}}h {{{2}}}m {{{3}}}s
Схіленне -25° 46′ 03,174″
Бачная зорная велічыня (V) 7,9607[1] (вар'іруе ад 6,5 да 9,6[2])
Сузор’е Вялікі Пёс
Астраметрыя
Прамянёвая скорасць (Rv) 49±10[3] км/c
Паралакс (π) 1,78±3,54[3] mas
Характарыстыкі
Спектральны клас M4 (М3-М4,5)[4][3]/M5Ia[5]
Паказчык колеру (B − V) 2,24
Пераменнасць SR[6]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 17 ± 8[4] M
Радыус 1420 ± 120[4] R
Тэмпература 3490±90[4] K
Свяцільнасць ~270,000[4] L
Інфармацыя ў базах даных
SIMBAD даныя
Крыніцы: [3]

КаардынатыSky map {{{Прамое_узыходжанне}}}_-25° 46′ 03,174″

VY Вялікага Пса (лац.: VY Canis Majoris, VY CMa) — зорка у сузор'і Вялікага Пса, гіпергігант. З'яўляецца найбуйнейшай і адной з самых яркіх вядомых зорак.

Адлегласць ад Сонца да VY Вялікага Пса складае прыкладна 1170 парсек (3900 светлавых гадоў).

Радыус зоркі быў удакладнены ў 2012 годзе — ён ляжыць у дыяпазоне ад 1300 да 1640 радыусаў Сонца. Дыяметр гэтага звышгіганта складае парадку 2 мільярдаў кіламетраў (≈13.2 а. а.). Калі VY Вялікага Пса змясціць на месца Сонца, то паверхня зоркі будзе знаходзіцца паміж Сатурнам і Юпітэрам. Для таго каб абляцець зорку па коле, святлу запатрабавалася б 8 гадзін. Для таго каб абляцець яе на звышгукавым самалёце з хуткасцю 4500 км/г, спатрэбілася б больш 50 гадоў (пры радыусе ў 1420 сонечных). Асноўнае выпрамяненне зоркі адбываецца ў інфрачырвоным святле.

Маса зоркі ацэньваецца ў 17 мас Сонца, што паказвае на нікчэмна малую шчыльнасць зоркі ў нетрах. Шчыльнасць зоркі прыблізна складае 0,000005—0,00001 кг/м³ (для параўнанні, шчыльнасць паветра пры 0 °C складае 1,2929 кг/м³). Кубічны кіламетр зоркі важыць прыкладна 5—10 тон.

Пра ўласцівасці зоркі ідуць спрэчкі. Адзін з пунктаў погляду складаецца ў тым, што гэта зорка — вельмі вялікі чырвоны гіпергігант[7]. Іншы — што гэта вельмі вялікі чырвоны звышгігант з дыяметрам толькі ў 600 раз больш сонечнага, а не ў 2000. У гэтым выпадку яго пашырэнне будзе працягвацца і надалей[8].

Зноскі

  1. а б "Hipparchos catalogue: query form" Архівавана 6 чэрвеня 2012.. CASU Astronomical Data Centre. Cambridge Astronomical Survey Unit. 2006.
  2. "GCVS Query=VY CMa". General Catalogue of Variable Stars @ Sternberg Astronomical Institute, Moscow, Russia.
  3. а б в г SIMBAD (англ.). — VY Вялікага Пса у базе даных SIMBAD. Праверана 14 лістапада 2009.
  4. а б в г д Wittkowski, M.; Hauschildt; Arroyo-Torres, B.; Marcaide, J.M. (5 April 2012). "Fundamental properties and atmospheric structure of the red supergiant VY CMa based on VLTI/AMBER spectro-interferometry". Astronomy & Astrophysics. 540: L12. arXiv:astro-ph/1203.5194. Bibcode:2012A&A...540L..12W. doi:10.1051/0004-6361/201219126. {{cite journal}}: Невядомы параметр |first 2= ігнараваны (прапануецца |first2=) (даведка); Праверце значэнне |arxiv= (даведка)
  5. а б Lipscy, S. J.; Jura, M.; Reid, M. J. (June 10, 2005). "Radio photosphere and mass-loss envelope of VY Canis Majoris". The Astrophysical Journal (The American Astronomical Society) 626 (1): 439–445. arXiv:astro-ph/0502586. Bibcode 2005ApJ...626..439L. doi:10.1086/429900
  6. Monnier, J. D.; Geballe, T. R.; Danchi, W. C. (August 1, 1998). "Temporal variations of midinfrared spectra in late-type stars". The Astrophysical Journal (American Astronomical Society) 502 (2): 833–846. arXiv:astro-ph/9803027. Bibcode 1998ApJ...502..833M. doi:10.1086/305945.
  7. Roberta M. Humphreys, VY Canis Majoris: The Astrophysical Basis of Its Luminosity, Архив препринтов arxiv.org
  8. Philip Massey, Emily M. Levesque, Bertrand Plez Bringing VY Canis Majoris Down to Size: An Improved Determination of Its Effective Tempeature, Архив препринтов arxiv.org, проверено 05-15-07