Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Victoria’s Secret | |
---|---|
![]() | |
| |
Тып | бізнес, кампанія з нерухомасцю[d] і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 12 чэрвеня 1977 |
Заснавальнікі | Roy Raymond[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | рознічны гандаль |
Прадукцыя | жаночая ніжняя бялізна, ніжняя бялізна[d], касметыка і aroma compound[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | L Brands[d] |
Даччыныя кампаніі | Pink[d] |
Сайт | victoriassecret.com (англ.) |
Victoria’s Secret (Вікторыяз Сыкрэт) — амерыканская кампанія па продажу жаночай бялізны, адзення, касметыкі, парфумы. Заснавана Роем і Гайе Рэймандамі ў 1977 годзе, у 1982 годзе набыта бізнэсоўцам Лэслі Уэксерам. Станам на май 2020 года, застаецца найбуйнейшай кампаніяй па продажу жаночай бялізны ў ЗША.
Аднойчы Рой Рэйманд, выпускнік Стэнфарда са ступенню MBA, вырашыў зрабіць сваёй жонцы падарунак і адправіўся ў краму ў пошуках прыгожай жаночай бялізны. Апынуўшыся ў краме жаночай бялізны ён разгубіўся ў «тагасветным» свеце жаночага прыладдзя. Ён доўга блукаў сярод стэлажоў з прадукцыяй розных памераў, колераў і стыляў. Прадаўцы, навучаныя абслугоўваць жанчын, не змаглі дапамагчы яму зрабіць куплю. Так Рой і сышоў з пустымі рукамі, але з рэвалюцыйнай ідэяй.
І ў 1977 годзе, у прыгарадзе Сан-Францыска, Рой Рэйманд пачынае рэалізацыю сваёй ідэі. Ён адкрывае сваю першую краму — «Victoria’s Secret», пазіцыянаваную як новы тып крам жаночай бялізны. Крама спалучала ў сабе еўрапейскую элегантнасць з прыязнай абстаноўкай, дзе нават мужчыны пачуваліся камфортна.
Праект Рэйманда з таго часу вырас шматкротна, здзейсніў сапраўдны пераварот у самім падыходзе да продажу ніжняй бялізны ў свеце.
Да 1982 года Рэйманд адкрыў шэсць крам і запусціў невялікую праграму па рэалізацыі бялізны праз каталогі. Аднак, выпрабоўваючы фінансавыя цяжкасці, прадаў Victoria’s Secret Лэслі Уэкснеру, уладальніку раздробнай сеткі крам жаночай адзежы The Limited, за 4 млн долараў.
Менавіта Уэкснер пасля зрабіў гэты брэнд адным з кіроўных на рынку. Уэкснер убачыў рэальны шанец зрабіць модным і прыемным для вока нават тое, што, як правіла, утоена пад адзежай. Ён зразумеў, што любая жанчына, якая купляла і што насіла «проста бялізну» ў душы імкнулася насіць нешта эксклюзіўнае і прыгожае.
Першае, што зрабіў Уэкснер — пазбавіўся іміджу «райскага кутка для мужчын» і зрабіў стаўку на жаночую аўдыторыю.
Для ўзмацнення ўспрымання брэнда як асабліва еўрапейскага, у каталогах паказвалася, што асноўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане, хоць на самай справе ён знаходзіўся ў Агая.
Модная ніжняя бялізна ад Victoria’s Secret пазіцыянавалася як даступная раскоша. Атмасфера сексуальнасці, вытанчанасці і рамантызму імпанавала жанчынам значна больш, чым бясконцыя паліцы супермаркетаў з аднастайнымі трусамі і станікамі.
Каб пабудаваць брэнд з вялікай літары Уэкснер наймае Фінкельмана, які меў ступень MBA ад Гарварда і 14 гадоў працаваў кансультантам у McKinsey & Company.
Victoria’s Secret праводзіць сталыя шоу, паказы навінак з прыцягненнем супермадэляў. Навінкі выпускаюцца кожны сезон. Анлайн-паказ навінак ад Victoria’s Secret у 1999 годзе стаў адным з хітоў Інтэрнэту. Каб падтрымліваць рост продажу ў сваіх крамах кампанія плануе прадаваць найбольш папулярныя ў каталогах мадэлі ва ўсіх сваіх крамах. Каталогі, якія выходзяць тыражом каля 365 мільёнаў асобнікаў, прыносяць траціну ўсіх прыбыткаў кампаніі.
«Анёлы» Victoria’s Secret — найбольш вядомыя мадэлі, якія прадстаўляюць прадукцыю кампаніі. Дэбют анёлаў адбыўся падчас 4-га штогадовага паказу ў 1999 годзе. Першымі анёламі сталі Марыя Інэс Рывера, Адрыяна Ліма, Хайдзі Клум, Рэбека Ромійн і Тайра Бэнкс.[1] Мадэляў завуць «анёламі» дзякуючы таму, што падчас штогадовага паказу яны традыцыйна выходзяць на подыум з разнастайнымі крыламі за плячыма, падобнымі да крылаў матылькоў, анёлаў, птушак, фей.
У каманду «анёлаў» 2008 года ўвайшлі Хайдзі Клум, Адрыяна Ліма, Алясандра Амбросіё, Селіта Ібенкс, Дутцэн Крэз, Міранда Кэр, Марыса Мілер і Караліна Куркова.
У ліку найбольш вядомых анёлаў калісьці былі Жызэль Бюндхэн, Стэфані Сэймур, Летыцыя Каста, Эна Беатрыс Барос і Тайра Бэнкс.
13 лістапада 2007 «анёлы» Victoria’s Secret ганараваны зоркай на галівудскай «Алеі Славы».[2]
Дзейныя
Былыя
Very Sexy Fantasy Bra — ювелірная фантазія, увасобленая ў камплекце бра.
За 12-летнюю гісторыю ні адзін камплект не быў набыты. Кошт усіх камплектаў перавышае 100 млн $.
Fantasy Bra прадстаўлял: