Vine | |
---|---|
![]() | |
URL | vine.co (англ.) |
Тып сайта | інтэрнэт-сэрвіс[d], віртуальная супольнасць[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Мова(-ы) | руская, англійская, французская, іспанская і нямецкая |
Уладальнік | X |
Аўтар | Colin Kroll[d] і Rus Yusupov[d] |
Пачатак працы | 24 студзеня 2013 |
Рэйтынг Alexa | 13 712[1] |
![]() |
«Vine» ― мабільнае прыкладанне, якое дазваляе ствараць 6-секундныя відэаролікі. Належыць кампаніі «Twitter», якая набыла яго ў кастрычніку 2012 года[2]. Сэрвіс быў адкрыты для шырокай публікі 24 студзеня 2013 года[3].
Кампанія «Vine» была створана ў чэрвені 2012 года Колінам Кролам, Русам Юсупавым і Домам Хофманам[4][5].
Ужо 9 красавіка 2013 года «Vine» стаў самым пампаваным бясплатным дадаткам у iOS App Store. Адзін час колькасць яго карыстальнікаў даходзіла да 200 млн чалавек. Нягледзячы на гэта, пазней сэрвіс не вытрымаў канкурэнцыі з «Instagram», «Snapchat» і «YouTube» і пачаў губляць аўдыторыю, у выніку 27 кастрычніка 2016 года сэрвіс быў зачынены для загрузкі новых відэа[6]. 20 студзеня 2017 года «Twitter» запусціў архіў з усімі ўжо загружанымі «вайнамі»[7].
«Vine» не інтэграваны ў «Twitter», але дазваляе дадаць адтуль «сяброў», якія таксама выкарыстоўваюць «Vine»[8].
Сэрвіс канкураваў з такімі праграмамі, як «Instagram», «Coub » і «MixBit» ад «YouTube»[3].
![]() |
Vine на Вікісховішчы |
---|