Viola sororia | |||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Viola sororia Willd. | |||||||||||||||||
|
Viola sororia — від раслін сямейства фіялкавых.
Кветка
|
Шматгадовая травяністая расліна.
У прыродзе расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі.
Свабодна рассяваецца насеннем, на газонах і ў садках можа стаць пустазеллем. Клейстагамныя каробачкі з насеннем з'яўляюцца на кароткіх сцяблінках ў канцы лета, пачатку восені.
яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Viola sororia | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Расліна з белымі кветкамі на клумбе ў Мінску
|
Viola sororia 'Freckles'
|
Дэкаратыўная расліна. Існуюць варыяцыі з кветкамі розных колераў ад белага да бэзава-фіялетавага, а таксама стракатыя формы.
Расліна з'яўляецца кветкай-сімвалам у такіх штатах ЗША, як Ілінойс, Род-Айленд, Нью-Джэрсі і Вісконсін.
З-за таго, что расліна з'яўляецца звычайнай на лугах і ў садах, яна гістарычна выкарыстоўвалася ў харчаванні і медыцыне. Кветкі і лісце ядомыя, а некаторыя крыніцы мяркуюць, што карані таксама могуць быць з'едзены. Чэрокі выкарыстоўвалі яго для лячэння прастуды і галаўнога болю. Рафінэск у сваёй працы "Medical Flora, a Manual of the Medical Botany of the United States of North America" (1828-1830), пісаў што Viola sororia выкарыстоўваецца амерыканскімі сучаснікамі пры кашлю, болі ў горле і запорах.