Visa | |
---|---|
Тып | дэлаверская карпарацыя[d][1] |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 1958 |
Заснавальнікі | Dee Hock[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | фінансавыя паслугі[d] |
Прадукцыя | Карта растэрміноўкі |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Visa Europe[d] і Visa International Service Association[d] |
Сайт | visa.com (англ.) |
Visa Inc. — амерыканская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца абслугоўваннем электронных пераводаў сродкаў праз аплатныя карткі па ўсім свеце.[5] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска, Каліфорнія.[6]
Visa не выпускае карткі самастойна, не прадастаўляе крэдыты і не вызначае сумы збораў для карыстальнікаў. Бізнес кампаніі пабудаваны на продажы плацежных прадуктаў пад маркай Visa іншым фінансавым установам, якія далей прапаноўваюць іх уласным кліентам.
Visa была заснавана ў 1958 годзе кампаніяй Bank of America як сервіс крэдытных картак BankAmericard.[7] Канкурэнцыя з Master Charge (цяпер Mastercard) змусіла Bank of America да прапановы сервіса іншым фінансавым установам у 1966 годзе. У 1970 годзе быў створаны кааператыў банкаў-эмітэнтаў, сервіс перастаў кантралявацца непасрэдна праз Bank of America. Перайменаванне ў Visa адбылося ў 1976 годзе.
Транзакцыі Visa па ўсім свеце праходзяць праз адзін з чатырох цэнтраў апрацоўкі даных, кожны з якіх моцна абаронены ад стыхійных бедстваў, злачынцаў і тэрарызму, можа працаваць незалежна ад іншых і апрацоўваць да 30 000 адначасовых транзакцый кожную секунду.[8][9][10]
Visa з’яўляецца другой па велічыні ў свеце карткавай плацежнай арганізацыяй, пасля таго, як у 2015 годзе яе апярэдзіла кітайская UnionPay.[11] Аднак, паколькі поспех UnionPay заснаваны галоўным чынам на памеры яе ўнутранага рынку ў Кітаі, Visa па-ранейшаму лічыцца дамінуючай у астатнім свеце, дзе ёй належыць каля 50 % плацяжоў.[11]
У 2015 годзе выданне Nilson Report, якое адсочвае індустрыю крэдытных картак, паказала, што глабальная сетка Visa апрацавала 100 мільярдаў транзакцый на працягу 2014 года з агульным аб’ёмам 6,8 трлн долараў ЗША.[8]