WCDMA (англ.: Wideband Code Division Multiple Access — шырокапалосны CDMA) — тэхналогія радыёінтэрфейсу, абраная большасцю аператараў мабільнай сувязі для забеспячэння шырокапалоснага радыёдоступу з мэтай падтрымкі паслуг 3G.
Тэхналогія аптымізавана для падавання высакахуткасных мультымедыйных паслуг тыпу відэа, доступу ў Інтэрнэт і відэаканферэнцый; забяспечвае хуткасці доступу аж да 2 Мбіт/с на кароткіх адлегласцях і 384 Кбіт/с на вялікіх з поўнай мабільнасцю. Такія велічыні хуткасці перадачы дадзеных патрабуюць шырокую палосу частот, таму шырыня паласы WCDMA складае 5 МГц.
Тэхналогія можа быць дададзена да існуючых сетак GSM і PDC, што робіць стандарт WCDMA найболей перспектыўным з пункту гледжання выкарыстання сеткавых рэсурсаў і глабальнай сумяшчальнасці.