West Records
Заснаваны
1996
Заснавальнікі
Сяргей Ясючэня[ 1]
Статус
Дзейнічае
Краіна
Беларусь
Месцазнаходжанне
Мінск
Афіцыйны сайт
westrecords.by
West Records — лэйбл гуказапісу ў Рэспубліцы Беларусь [ 2] .
Кампанія займаецца выпускам і прасоўваннем рэлізаў беларускіх гуртоў і выканаўцаў. Пад маркай West Records выйшла большасць найбольш папулярных беларускіх запісаў 2000-х , сярод якіх айчынны трыбьют Depeche Mode , альбомы J:морс , Тяни-Толкай (руск.) ( бел. , Atlantica , Аляксея Хлястова , Нестандартного Варианта , IQ48 , N.R.M. , Крамбамбулі , Без Билета , Hair Peace Salon разам з Jitters ,[ 3] [ 4] Open Space ды шмат іншых. Пры гэтым у сваім каталогу лэйбл імкнецца прадставіць максімальна шырокі спектр беларускай музыкі, ад ска да оперы [ 5] [ 6] .
West Records таксама з'яўляецца дыстрыб'ютарам на тэрыторыі Беларусі каталогаў сусветна вядомых лэйблаў: Sony BMG , Universal ,[ 7] EMI . Кампанія распаўсюджвае ліцэнзійную прадукцыю ўсіх буйных расійскіх кампаній, сярод якіх «Мистерия Звука», «Монолит», «Мегалайнер», «CD Land», «Никитин» і шматлікія іншыя. Актыўная дзейнасць West Records у вобласці дыстрыб’юцыі спрыяе сталаму павялічэнню долі ліцэнзійнай прадукцыі на беларускім рынку.
Як паведамляла Алена Акунда з «Беларускай газеты » ў 2003 годзе, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь наклаў штраф на суму больш за $600000 на кампанію за парушэнні ў яе фінансава-гаспадарчай дзейнасці[ 8] .
У 2010 годзе лэйбл разам з парталам TUT.BY ладзіў «руск. : Шоу Лауринаса и Мусиэгле » з удзелам айчынных дзеячаў шоу-бізнесу[ 9] [ 10] .
Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам Experty.by тройчы запар прызнаваўся лепшым рэкард-лэйблам (у 2008, 2009 і 2010 гадах).[ 11] [ 12] [ 13]
Алег Клімаў , экс-галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты », як калумніст БелаПАН у 2010 годзе назваў лэйбл , у чыім каталозе пасрэдныя альбомы сустракаюцца рэдка, выдатным[ 9] .
Зноскі
↑ Оакли, Александр (2008-09-25). "Белорусская звукозапись не страдает из-за Интернета" . Камп’ютарныя весткі (руск.) (37). Архівавана з арыгінала 2020-04-20. Праверана 2020-04-20 . {{cite journal }}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка )
↑ Замировская, Татьяна; Иващенко, Максим (2005). "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА" . Музыкальная газета (руск.) (44). Архівавана з арыгінала 2019-11-03. Праверана 2019-11-03 .
↑ Соболевская, E. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" [Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now]. Музыкальная газета (руск.) (41). Архівавана з арыгінала 2014-07-07. Праверана 2018-12-03 .
↑ Split Before, Together Now (руск.) (недаступная спасылка) . West Records (28 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
↑ Скопинов, Артем . West Records подводит итоги года (руск.) (недаступная спасылка) . puls.by (30 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 19 лютага 2020.
↑ Подберезский, Дмитрий . West Records (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
↑ Компания West Records заключила беспрецедентную для белорусского музыкального рынка сделку (руск.) . Белорусская деловая газета . Агентство финансовых новостей (4 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2019. Праверана 21 сакавіка 2019.
↑ Анкудо, Елена (2003-08-23). "ЭТУ ПЕСНЮ НЕ ЗАДУШИШЬ, НЕ УБЬЕШЬ" . Беларуская газета (руск.) (32 (399)). Архівавана з арыгінала 2020-04-20. Праверана 2020-04-20 .
↑ а б Климов, Олег . Олег Климов. НАВIНКI ШОУ-БИЗА. С креативом под юбку (руск.) . БелаПАН (28 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 23 снежня 2019.
↑ Шоу Лауринаса и Мусиэгле (руск.) . TUT.BY . Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 23 снежня 2019.
↑ Лучшие альбомы 2008 (руск.) . Experty.by (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.
↑ Лепшыя альбомы 2009 (бел.) . Experty.by (19 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.
↑ Лучшие альбомы 2010 (+аудио) (руск.) . Experty.by (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.