Wikipedia App | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Энцыклапедыя |
Распрацоўшчык | Фонд Вікімедыя |
Напісана на | Objective-C, Swift, Java і Python |
Аперацыйная сістэма | iOS, Android, BlackBerry OS, Windows 8 |
Мовы інтэрфейсу | англійская, некалькі моў[d], хіндзі, Орыя і бенгальская мова |
Першы выпуск | 2013 |
Апошняя версія | 3.3.1 для iOS |
Стан | Актыўна развіваецца |
Ліцэнзія | Прапрыетарная |
Сайт | wikipedia.org |
![]() |
Wikipedia App — энцыклапедычны сэрвіс, распрацаваны фондам Вікімедыя, з'яўляецца афіцыйным дадаткам інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя для мабільных інтэрнэт-прылад.
Па стане на канец 2013 года працуе пад аперацыйнымі сістэмамі: Android (распаўсюджваецца праз Google Play), BlackBerry (праз BlackBerry World), IOS (праз App Store) і Windows 8 (праз Windows Store). Таксама фонд Вікімедыя выпусціў афіцыйны дадатак Wikimedia Commons, для загрузкі графічных выяў на Вікісховішча[1]. Пры гэтым варта адзначыць, што апроч афіцыйных дадаткаў, незалежныя распрацоўшчыкі выпусцілі вялікую колькасць неафіцыйных дадаткаў для чытання Вікіпедыі, частка з іх загружае даныя непасрэдны з сайта Вікіпедыі, іншыя дадаткі выкарыстоўваюць API MediaWiki.