WordPress

WordPress

Тып CMS/блог
Распрацоўшчык WordPress Foundation
Напісана на PHP
Аперацыйная сістэма Кросплатформеннае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск 27 мая 2003[1]
Апошняя версія 4.7.5 (17 мая 2017)
Ліцэнзія GPLv2
Сайт wordpress.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

WordPress — CMS (content management system) сістэма кіравання кантэнтам, з адкрытым зыходным кодам, якая распаўсюджваецца згодна з умовамі ліцэнзіі GNU GPL. Звычайна такія сістэмы выкарыстоўваюцца для захоўвання і публікацыі вялікай колькасці дакументаў, малюнкаў, музыкі або відэа. Сфера ўжывання wordpress - ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў. Усяго было каля 1.8 мільёнаў запамповак WordPress 2.x. 22 студзеня 2007 года выйшла новая версія WordPress 2.1 “Ella”. Выпуск версіі WordPress 2.2 адбыўся 16.05.2007.

На сённяшні дзень Wordpress — адна з самых папулярных сістэм для вядзення блогаў.

  • магчымасць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў;
  • маментальная публікацыя;
  • прастата ўсталёўкі, налады;
  • падтрымка вэб-стандартаў (XHTML, CSS);
  • падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback;
  • падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сістэмай іх узаемадзеяння з кодам;
  • падтрымка так званых «тэм», якія дазваляюць лёгка змяняць як знешні выгляд, так і спосабы высновы дадзеных;
  • «тэмы» рэалізаваны як набор файлаў-шаблонаў на php, што дадатна адбіваецца на хуткасці і гнуткасці;
  • вялізныя бібліятэкі «тэм» і «ўбудоў»;
  • закладзены патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізоўваць складаныя рашэнні;