World Marathon Majors | |
---|---|
Від спорту | Марафон |
Заснавана | 2006 |
Афіцыйны сайт | https://www.worldmarathonmajors.com/ |
World Marathon Majors (WMM) (вядомы таксама як Abbott World Marathon Majors) — серыя штогадовых спаборніцтваў сярод марафонцаў, якая праводзіцца з 2006 года.
За ўдзел у марафоне спартсмену налічваюцца балы. У залік уваходзіць пападанне ў першую пяцёрку на наступных марафонах: Бостанскі, Лонданскі, Берлінскі, Чыкагскі і Нью-Ёркскі марафоны ў 2006—2012 гадах, а з 2013 года да серыя далучыўся Такійскі марафон. Таксама балы налічваюцца на Алімпійскім марафоне і на марафоне ў межах чэмпіянату свету[1].
Да 2015 года спартсмену налічваліся балы: за 1 месца — 25 балаў, 2 месца — 15 балаў, 3 месца — 10 балаў, 4 месца — 5 балаў, 5 месца — 1 бал. У 2015 годзе ацэнка была перагледжана: 1 месца – 25 балаў, 2 месца – 16 балаў, 3 месца – 9 балаў, 4 месца – 4 балы, 5 месца − 1 бал. У рэйтынг серыі залічваюцца два найлепшыя вынікі за перыяд падліку ачкоў (да перагляду сістэмы ацэнкі ў рэйтынг уваходзіла чатыры найлепшыя вынікі)[2].
Пераможца серыі ўзнагароджваецца грашовым прызам у памеры 500 000 долараў ЗША.
Медаль «Шэсць зорак» была ўведзена ў 2016 годзе ў гонар бегуноў, якія завяршылі ўсе шэсць асноўных марафонаў.
5 сакавіка 2023 года беларуская атлетка Ала Касабуцкая стала першай з беларусаў, хто атрымаў медаль World Marathon Majors Six Star Finishers за заваяванне ўсіх 6 самых прэстыжных марафонаў у свеце[3].