Xbox Live | |
---|---|
![]() | |
Тып |
Лічбавая дыстрыбуцыя Кіраванне лічбавымі правамі сацыяльная сетка |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма |
Xbox (да 2010 года)[1] Xbox 360 Xbox One Windows XP - Windows 7 (Games for Windows – Live) Windows 8 Windows Phone |
Першы выпуск | 15 лістапада 2002 |
Апошняя версія | (25 чэрвеня 2013) |
Стан | Актыўна |
Ліцэнзія | Ўладальніцкая |
Сайт | xbox.com/live//live/ |
![]() |
Xbox LIVE[2] — служба шматкарыстальніцкіх анлайн гульняў і лічбавай дыстрыбуцыі, створана і кіраваная карпарацыяй Microsoft.
Службу была створана ў лістападзе 2002 для прыстаўкі Xbox. Пасля яна атрымала значныя абнаўлення пасля выхаду наступных мадэляў прыстаўкі: Xbox 360 у 2005 і Xbox One у 2013. Таксама ў 2007 сістэма была распаўсюджана на персанальныя камп’ютары пад управнинням Windows (гэта называлася Games for Windows — Live).
У 2021 годзе Microsoft перайменавала Xbox Live проста ў «Xbox network», каб уключыць усе свае паслугі, звязаныя з Xbox, і пачала павольна адмяняць увесь брэндынг «Live», пакуль ён не быў цалкам выдалены ў 2023 годзе[3].
Канкурэнтамі Xbox LIVE ёсць сетка PlayStation Network кампаніі Sony і Nintendo Network кампаніі Nintendo.
Gamertag — гэта універсальны нікнэйм карыстальніка ў Xbox LIVE. Ён павінен быць унікальным, даўжынёй не больш за 15 сімвалаў, ўключаць лічбы, літары і прабелы. Microsoft праводзіць пэўную мадэрацыю нікнэймаў. Напрыклад, у свой час было забаронена ўказваць сэксуальную арыентацыю ў імя карыстальніка[4][5], аднак затым ад гэтай практыкі адмовіліся[6].
Gamertag можа выкарыстоўвацца ў шэрагу службаў, уключаючы Games for Windows — Live, Zune, Клуб распрацоўнікаў XNA і, вядома, увесь шэраг мадэляў Xbox. Акрамя таго, існуе шэраг сайтаў, якія дазваляюць праглядаць акаўнты або кіраваць імі.
Microsoft не дазваляе карыстальнікам гуляць на прыстаўках з мадыфікаванай прашыўкай. У 2009 годзе было забанен амаль мільён такіх акаўнтаў[7].
Па стане на 14 сакавіка 2015 Xbox Live быў даступны ў 42 краінах свету[8], Беларусі сярод іх не было.