Zombie (песня)

Zombie
Сінгл The Cranberries
Выпушчаны 19 верасня 1994
Мова англійская
Жанр поп-рок і альтэрнатыўны рок
Кампазітар
Лэйбл Island Records
Аўтар песні Далорэс О’Рыардан[1]

«Zombie» — песня-пратэст ірландскага рок-гурта The Cranberries, выйшла ў альбоме «No Need to Argue» у 1994 годзе. З’яўляецца адной з самых папулярных песень гурта. Займала найвышэйшую прыступку ў нацыянальных музычных чартах Аўстраліі, Францыі, Германіі, Бельгіі.

У 1993 годзе ў брытанскім горадзе Уорынгтан (Англія) прагучалі два выбухі ад закладзеных бомбаў. Тэракты арганізавалі баевікі ІРА (Ірландскай рэспубліканскай арміі). У выніку акцыі былі забітыя два хлопчыкі, Джонатан Бол і Цім Пэры, і пацярпелі іншыя людзі. Песня была напісана ў адказ на смерць гэтых двух хлопчыкаў.

Радок «It’s the same old theme since 1916» («Гэта тая ж старая гісторыя з часоў 1916 года») мае на ўвазе Велікоднае паўстанне, узнятае ў 1916 годзе з мэтай здабыцця незалежнасці Ірландыяй.

У 1994 годзе на песню зняты кліп, у якім скарыстаны кадры стральбы брытанскага патруля ў Паўночнай Ірландыі. Рэжысёр кліпа Сэмюэль Беер.

  1. а б ISWC Network Праверана 21 лістапада 2021.