Агульная інфармацыя | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 мая 1997[1][2] (27 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 1,86 м | ||||||
Пазіцыя | крайні абаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёакім Меле (дацк.: Joakim Mæhle; нар. 20 мая 1997) — дацкі футбаліст, правы абаронца нямецкага клуба «Вольфсбург» і нацыянальнай зборнай Даніі.
Футболам пачаў займацца ў родным мястэчку пакуль не быў заўважаны скаўтамі «Ольбарга» ў 12-гадовым узросце[4]. Ва ўзросце 19 гадоў Меле далучыўся да складу асноўнага складу, падпісаўшы працоўнае пагадненне з клубам[5]. Дэбют маладзёна прыпаў на 7 жніўня 2016 года, калі Меле выйшаў на замену на 89-й хвіліне ў матчы дацкага чэмпіянату супраць «Норшэлана». 11 лістапада 2016 года Меле падоўжыў кантракт да 2020 года[6], але ўжо ў красавіку 2017 года «Ольбарг» пацвердзіў, што яны вядуць перамовы з замежным клубам наконт Меле.
9 мая 2017 года «Ольбарг» пацвердзіў, што ігрок пераходзіць да складу бельгійскага клуба «Генк»[4]. Бельгійцы разглядалі данца ў якасці замены Тымаці Кастаня, які перайшоў у «Аталанту». Меле дэбютаваў за «Генк» 29 ліпеня 2017 года ў першым матчы сезону супраць «Ваасланд-Беверэну». У сваім першым сезоне ў новым клубе абаронца не быў іграком старту, саступаючы месца Клінтану Мату. Аднак, у другім сезоне, пасля сыходу Маты ў «Бругэ», Меле трывала замацаваўся ў стартавым складзе, стаўшы адным з ключавых футбалістаў клуба. У тым жа сезоне «Генк» стаў чэмпіёнам краіны.
22 снежня 2020 года «Генк» абвясціў, што згодна з дамовай Меле падпісаў пяцігадовы кантракт з «Аталантай» за 10 млн еўра. Яго пераход быў афіцыйна замацаваны 4 студзеня 2021 года[7]. Абаронца дэбютаваў у Серыі А ў складзе клуба 6 студзеня ў матчы супраць «Пармы», у якім «Аталанта» трывала паражэнне з лікам 3:0. 28 лютага Меле дапамог клуба здабыць перамогу з лікам 2:0 над «Сампдорыяй».
«Генк»: