Ёакім Трыер | |
---|---|
нарв.: Joachim Trier | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1974[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1258686 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёакім Трыер (нарв.: Joachim Trier; нар. 1 сакавіка 1974, Капенгаген) — нарвежскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Дальні родзіч дацкага рэжысёра Ларса фон Трыера[2].
Адукацыю атрымаў у Еўрапейскім каледжы кіно (Капенгаген). Пасля выпуску займаўся здымкамі рэкламных ролікаў і працаваў на тэлебачанні. Дэбютам у вялікім кіно стала карціна «Рэпрыза», прэм’ера якой адбылася 3 ліпеня 2006 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы Кінафестывалю ў Карлавых Варах. 9 верасня 2006 года Трыер адправіўся на 31-ы Міжнародны кінафестываль у Таронта, дзе добра зарэкамендаваў свой праект; стужкай зацікавіліся Харві і Боб Вайнштэйны і дапамаглі спрадзюсіраваць праект у ЗША. Другая праца, «Осла, 31-га жніўня» ўмацавала статус пачаткоўца і прынесла шырокую вядомасць у Еўропе і вялікую колькасць узнагарод. У наступнай працы, фільме «Грамчэй, чым бомбы», зняліся Ізабэль Юпер, Джэсі Айзенберг і Гэбрыэл Бірн. Стужка «Тэльма» атрымала поспех на кінафестывалях па ўсім свеце.
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Рэпрыза | Reprise | рэжысёр, сцэнарыст | |
ф | Осла, 31-га жніўня | Oslo, 31. august | рэжысёр, сцэнарыст | |
ф | Грамчэй, чым бомбы | Louder Than Bombs | рэжысёр, сцэнарыст | |
ф | Тэльма | Thelma | рэжысёр, сцэнарыст | |
ф | Найгоршы чалавек у свеце | Verdens verste menneske | рэжысёр, сцэнарыст |