Ёган Якаб Бодмер

Ёган Якаб Бодмер
Род дзейнасці паэт, гісторык, перакладчык, журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык
Дата нараджэння 19 ліпеня 1698(1698-07-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1783(1783-01-02)[2][1][…] (84 гады) ці 1783[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёган Якоб Бодмер (ням.: Johann Jakob Bodmer, 19 ліпеня 1698, Грэйфензее, каля Цюрыха — 2 студзеня 1783, Цюрых) — швейцарскі пісьменнік, філолаг, літаратурны крытык.

Нарадзіўся ў Грэйфензее каля горада Цюрыха, у сям’і пастара, вывучаў спачатку багаслоўе, але затым прысвяціў сябе літаратуры і гісторыі.

У 1725 годзе ён атрымаў месца прафесара гісторыі і палітыкі ў цюрыхскай гімназіі, у 1737 годзе зрабіўся сябрам Вялікай рады і прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх грамадскіх справах, але пасля смерці жонкі і дзяцей адправіўся ў свой маёнтак.

Перакладчык Гамера і Мільтана, прапагандыст англійскай літаратуры, выдавец твораў мінезінгераў і часткі «Песні пра Нібелунгаў». Змагаўся з панаваўшым у нямецкамоўнай літаратуры класіцызмам. Аказаў уплыў на фармаванне швейцарскага мастака Ёгана Генрыха Фюслі.