Ёна (дэпартамент)

Іона
Yonne
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Іона на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 89
Рэгіён: Бургундыя
Прэфектура: Осер
Акруг: 3
Кантонаў: 42
Камун: 454
Статыстыка
Насельніцтва 67-е месца
 -1999 333,2 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 45 чал/км²
Плошча: 7427 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іона (фр.: Yonne) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Бургундыя. Парадкавы нумар 89. Адміністрацыйны цэнтр — Осер. Насельніцтва 333,2 тыс. чалавек (67-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999).

Плошча тэрыторыі 7427 км². Праз дэпартамент працякае рака Іона.

Дэпартамент уключае 3 акругі (Авалон, Осер і Санс), 42 кантона і 454 камуны.

Іона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Бургундыя. Назва паходзіць ад ракі Іона, прытока Сены.