Ёрк | |
---|---|
34°21′00″ пд. ш. 137°37′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёрк (англ.: Yorke Peninsula) — паўвостраў у Аўстраліі паміж залівамі Спенсар і Сент-Вінсент.
Паўвостраў Ёрк размешчаны ў аўстралійскім штаце Паўднёвая Аўстралія, прыкладна ў 150 км ад горада Адэлаіды. Контур паўвострава мае форму бота, які крыху нагадвае Апенінскі паўвостраў.
Паўвостраў Ёрк абмываецца на захадзе залівам Спенсар, які аддзяляе яго ад паўвострава Эйр, а на ўсходзе — залівам Сент-Вінсент, які аддзяляе яго ад горада Адэлаіда і паўвострава Фларо. На поўдні паўвостраў Ёрк адлучаны пралівам Інвестыгейтар ад вострава Кенгуру.
Даўжыня паўвострава, які распасціраецца ад мыса Спенсар на поўдні да Порта-Бротана на поўначы, складае каля 240 км, шырыня — 48 км. Плошча — 4200 км², даўжыня берагавой лініі — 563 км. Найвышэйшы пункт паўвострава дасягае 244 м. Сталыя рэкі адсутнічаюць. Максімальная тэмпература ўлетку — 40 ºC, мінімальная ўзімку — 4 ºC.[1]
У паўднёва-заходняй частцы паўвострава размешчаны Нацыянальны парк Інс (англ.: Innes National Park).
Ёрк (паўвостраў) на Вікісховішчы |