Ёркшыр і Хамбер | |
---|---|
англ.: Yorkshire and the Humber | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Статус | рэгіён |
Уваходзіць у | Англія |
Уключае | 5 цырыманіяльных графстваў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лідс |
Насельніцтва (2012) |
5 316 700 (7-е месца) |
Шчыльнасць | 344,79 чал./км² (5-е месца) |
Плошча |
15 420 км² (5-е месца) |
Часавы пояс | UTC+0 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёркшыр і Хамбер (англ.: Yorkshire and the Humber) — рэгіён на ўсходзе Англіі. Уключае дзевяць цырыманіяльных графстваў, а таксама некалькі дзясяткаў унітарных і муніцыпальных раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр — Лідс.
Рэгіён Ёркшыр і Хамбер займае тэрыторыю 15 420 км² (5-е месца сярод рэгіёнаў), абмываецца з усходу Паўночным морам, мяжуе на поўдні з рэгіёнам Усходні Мідленд, на захадзе з рэгіёнам Паўночна-Заходняя Англія, на поўначы з рэгіёнам Паўночна-Усходняя Англія.
У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны 6 буйных гарадскіх агламерацый з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек (паводле даных 2001 года, у парадку змяншэння колькасці насельніцтва)[1]:
На тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер паводле даных 2012 года пражывае 5 316 700 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 344,79 чал./км²[2].
Мясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера (LGYH) аб'ядноўвае высілкі 22 мясцовых саветаў, чатырох падраздзяленняў пажарнай і выратавальнай службаў, чатырох падраздзяленняў паліцэйскага кіравання і двух падраздзяленняў асацыяцыі нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[3].
Агенцтва па развіцці «Ёркшыр Форвард» (en:Yorkshire Forward) створана ў 1999 годзе, яго асноўная мэта — развіццё эканомікі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[4].
Рэгіён Ёркшыр і Хамбер складаецца з восем палітычна незалежных адна ад адной адміністрацыйных адзінак — двух метрапольных графстваў (Уэст-Ёркшыр і Саўт-Ёркшыр), неметрапольнага графства Норт-Ёркшыр і пяці ўнітарных адзінак (Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Ёрк, Кінгстан-эпон-Хал, Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр). Метрапольныя графствы, неметрапольныя графствы і ўнітарныя адзінкі аб'яднаны ў пяць цырыманіяльных графстваў — Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Уэст-Ёркшыр, Лінкальншыр†, Норт-Ёркшыр† і Саўт-Ёркшыр, для забеспячэння імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзяляюцца на шаснаццаць метрапольных і неметрапольных раёнаў. Унітарныя адзінкі падзелу на раёны не маюць.
Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)
Уэст-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)
Лінкальншыр† (цырыманіяльнае графства)
Норт-Ёркшыр† (цырыманіяльнае графства)
Саўт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства) |
† — цырыманіяльныя графствы Лінкальншыр і Норт-Ёркшыр уключаюць адміністрацыйныя адзінкі таксама і з іншых рэгіёнаў
У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны сем з 50 адміністрацыйных адзінак Англіі, якія маюць статус «сіці»:
У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер знаходзіцца штаб-кватэра і вытворчыя магутнасці кампаніі, якая выпускае аўтамабілі пад маркай Джынета.
Порт Грымсбі і Імінгем, найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі, з грузаабаротам 65,3 мільёна тон[19].
Чатыры з дваццаці чатырох прафесійных футбольных клубаў, выступоўцаў у сезоне 2011/2012 у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, грунтуецца ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер:
Чатыры з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў у Першай Футбольнай лізе:
Два з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў ва Другой Футбольнай лізе Англіі:
Два з дваццаці чатырох прафесійных ці паўпрафесійных клубаў у Нацыянальнай Канферэнцыі:
Тры з дваццаці двух клубаў, выступоўцаў у Паўночнай Канферэнцыі:
У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны дзве з 28 групы аб'ектаў, уключаных у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі:
Ёркшыр і Хамбер на Вікісховішчы |