Ёрмунганд | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Локі |
Маці | Ангрбода |
Браты і сёстры | Хель, Фенрыр, Нарві, Валі і Слейпнір |
У іншых культурах | Vritra[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёрмунганд (['jœrmuŋgandr] — «веліканскі кій»), таксама названы Мідгардсарм — марскі змей з скандынаўскай міфалогіі, сярэдні сын Локі і веліканкі Ангрбоды.
Паводле «Малодшай Эды», Одзін забраў у Локі траіх дзяцей — Фенрыра, Хель і Ёрмунганда, якога кінуў у акіян, што абмываў Мідгард. Змей вырас такім велізарным, што аперазаў усю Зямлю і ўчапіўся ў свой уласны хвост. За гэта Ёрмунганд атрымаў мянушку «Змея Мідгарда» ці «Сусветнага Змея». У Рагнарок (фінальнай бітве богаў) Мідгардсарм і Тор, быўшы вечнымі праціўнікамі, забіваюць адзін аднаго.