Ёруба | |
---|---|
Саманазва | (Èdèe) Yorùbá |
Краіны | Нігерыя, Бенін, Тога |
Рэгіёны | У Нігерыі - поўдзень-захад краіны |
Агульная колькасць носьбітаў | больш 20 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Нігера-кангалезская макрасям'я Варыянт 1: Варыянт 2: |
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | йор 245 |
ISO 639-1 | yo |
ISO 639-2 | yor |
ISO 639-3 | yor |
WALS | yor |
Ethnologue | yor |
ABS ASCL | 9212 |
IETF | yo |
Glottolog | yoru1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Ёруба — мова народа ёруба, распаўсюджаная галоўным чынам на паўднёвым-захадзе Нігерыі, а таксама ў прылеглых раёнах Заходняй Афрыкі. Уяўляе сабой дыялектны кантынуум, у які таксама часам ўключаюцца іншыя ідыёмы ёрубоіднага кластара. Ёруба традыцыйна адносілі да бенуэ-кангалезскай сям'і, аднак у сувязі з пераглядам класіфікацыі нігер-кангалезскіх моў цяпер часцей адносяць да вольта-нігерскіх моў. Тыпалагічна ёруба можа быць ахарактарызаваная як ізалявальная танальная мова з парадкам слоў SVO.
Традыцыйныя вобласці рассялення ёруба — так званы Ёрубаленд — размешчаны на паўднёвым-захадзе Нігерыі (штаты Оё, Асун, Агун, Онда, Экіці, Квара і Лагас, захад штату Когі), на плато, абмежаваным з поўначы і усходу ракой Нігер.
A, B, D, E, Ẹ, F, G, Gb, H, I, J, K, L, M, N, O, Ọ, P, R, S, Ṣ, T, U, W, Y