Ёст (кароль Германіі)

Ёст
Jobst von Mähren
Ёст
Ёст
Кароль Германіі
1 кастрычніка 1410 — 18 студзеня 1411
Папярэднік Рупрэхт Пфальцкі
Пераемнік Жыгімонт I Люксембург
Маркграф Маравіі
1375 — 1411
Папярэднік Іаган Генрых
Пераемнік Жыгімонт I Люксембург
Курфюрст Брандэнбурга
1388 — 1411
Папярэднік Жыгімонт I Люксембург
Пераемнік Жыгімонт I Люксембург
Граф Люксембурга
1388 — 1411
Папярэднік Венцэль
Пераемнік Лізавета Люксембургская

Нараджэнне 29 студзеня 1351, кастрычнік 1351[1], кастрычнік 1354[1], кастрычнік 1354[2] ці май 1351[3]
Смерць 18 студзеня 1411[3]
Месца пахавання
Род Люксембургі
Бацька Іаган Генрых[5]
Маці Маргарэт Апаўская[d][5]
Жонка Эльжбета Апольчык[d][6] і каля Agnes of Opole[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёст Мараўскі, таксама Ёшт, або Ёдак (ням.: Jobst von Mähren, лац.: Jodoc(us) або чэшск.: Jošt Moravský; 29 студзеня 1351 — 18 студзеня 1411, Брно) — маркграф Маравіі з 1375 года, курфюрст Брандэнбурга з 1388 года, і кароль Германіі з 1 кастрычніка 1410 года з Люксембургскай дынастыі.

Ёст быў старэйшым сынам мараўскага маркграфа Іагана Генрыха, брата імператара Карла IV, і Маргарыты, дачкі князя опаўскага. Ён атрымаў добрую адукацыю і досыць эфектыўна кіраваў спадчыннымі ўладаннямі свайго бацькі, аднак, паводле некаторых крыніц, адрозніваўся прагнасцю, вераломствам і ганарыстасцю.

Пасля смерці бацькі ў 1375 годзе Ёст падзяліў прастол Маравіі са сваім малодшым братам Пракопам. Аднак ужо ў 1381 годзе паміж братамі ўспыхнула вайна, якая працягвалася, з перапынкамі, да самай смерці Пракопа ў 1405 годзе.

У 1383 годзе стрыечны брат Ёста — кароль Германіі Венцэль — прызначыў яго генеральным вікарыем Італьянскага каралеўства.

Затым Ёст удзельнічаў у паходах у Венгрыю іншага свайго стрыечнага брата Жыгімонта, які прэтэндаваў на венгерскі каралеўскі прастол, і атрымаў за сваю падтрымку заходнюю Славакію з Пожанню. Жыгімонт, які увесь час меў фінансавыя цяжкасці, у 1388 годзе саступіў Ёсту курфюрства Брандэнбург за 565 тысяч гульдэнаў. У тым жа годзе Венцэль перадаў яму радавое графства Люксембург з шэрагам ленаў у Эльзасе.

Герб Ёста, які аб'ядноўвае элементы гербаў Люксембурга і Брандэнбурга

У 1392 годзе Ёст уступіў у саюз з Жыгімонтам і Альбрэхтам IV Аўстрыйскім супраць караля Венцэля і свайго роднага брата Пракопа. Падчас вайны Ёсту ўдалося паланіць караля ў Бераўне (1394 год), але неўзабаве ён быў вымушаны вызваліць Венцэля. У 1397 годзе Ёст памірыўся з каралём і атрымаў за вызваленне апошняга Лужыцы і Брандэнбург.

Аднак вайна хутка разгарэлася зноў і працягвалася да 1405 года, прычым Ёст дзейнічаў у саюзе з Рупрэхтам Вітэльсбахам, якому ў 1400 годзе ўдалося зрынуць Венцэля з германскага прастола.

Пасля смерці Рупрэхта ў маі 1410 года Ёст быў выбраны каралём Германіі, але з-за супраціўлення Жыгімонта Люксембургскага, які таксама прэтэндаваў на імператарскі тытул, не паспеў каранавацца, а ў пачатку 1411 года сканаў.

Ёст быў у шлюбе з Лізаветай Пяст, дачкой Уладзіслава, князя апольскага і палаціна Венгрыі, аднак дзяцей не меў.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 22 чэрвеня 2022.
  2. а б Encyklopedie dějin města Brna — 2004. Праверана 22 чэрвеня 2022.
  3. а б Jošt, Moravský, 1351-1411 // Olomouc City Library regional database Праверана 25 верасня 2024.
  4. Jošt, Moravský, 1351-1411 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Hilsch P. Jost(ням.) // Neue Deutsche Biographie. — 1974. — Т. 10. — С. 627 f. (Праверана 21 жніўня 2011)