Ётуны, турсы (па-старанарвежску: jötnar, адз.л. jötunn; þursar, адз.л. þurs) — у скандынаўскай міфалогіі волаты, у пазнейшай скандынаўскай традыцыі — тролі.
Слова ётун паходзіць ад корню са значэнне есці і значыць, верагодна, абжора альбо людажэр. Яму роднаснае стараанглійскае слова eoten, якое сустракаецца ў «Беавульфе», а таксама больш позняе англійскае ettin — казачны велікан.
Ётуны, з аднаго боку — гэта старажытныя волаты, першанаселенцы міру, па часе папярэднія багам і людзям. Да такіх волатаў адносіцца Імір і яго нашчадкі, іністыя волаты, а таксама вялікія мудрацы Бельтарн, дзед Одзіна, Вафтруднір, з якім Одзін змагаўся ў мудрасці, а магчыма, і Мімір, гаспадар мядовай крыніцы, адкуль той жа Одзін чэрпаў мудрасць і з галавой якога заўсёды раіўся. З іншага боку, ётуны — гэта жыхары лядоўні камяністай краіны на паўночнай і ўсходняй ускраінах зямлі (Ётунхейм, Утгард), прадстаўнікі стыхійных дэманічных прыродных сіл, ворагі асаў. Яны ў што бы то ні стала імкнуліся адабраць у апошніх жонак — багінь Фрэю, Ідун, і чарадзейныя атрыбуты — молат Тора, маладзільныя яблыкі Ідун, кальцо Драўпнір і г. д. У выніку іністыя волаты былі пераможаныя асамі, узначаленымі Одзінам.