Ёханес Флінта | |
---|---|
Дата нараджэння | 1787[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1870[4][5][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёханес Флінта (1786, Капенгаген — 1870, там жа) — нарвежскі мастак, педагог. Вядомы прадстаўнік перыяду рамантычнага нацыяналізму ў жывапісе Нарвегіі.
Дацкага паходжання. З трынаццаці гадоў працаваў вучнем у прыёмнага бацькі-майстра дэкаратыўнага жывапісу. У 1802—1805 гадах навучаўся ў Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Адначасова браў прыватныя ўрокі па дэкаратыўным і тэатральным жывапісе. Удзельнік напалеонаўскіх войн. З 1807 па 1808 год служыў у войску. Пры абароне Капенгагена захварэў на рэўматызм, ад якога пакутаваў усё сваё жыццё.
У 1811 годзе атрымаў званне майстра-жывапісца ў Капенгагенскай гільдыі. Пераехаў у Хрысціянію (цяпер Осла). Працаваў дэкаратарам, тэатральным мастаком, займаўся пейзажным афармленнем спектакляў, пісаў партрэты і ствараў узоры мэблі. З 1819 па 1851 год — выкладчык Каралеўскай школы мастацтваў у Хрысціяніі. Сярод яго вядомых вучняў — Ханс Гудэ, Олаф Ісаксен, Юхан Фрэдрык Экерсберг і інш.
Шмат падарожнічаў па Скандынавіі, займаўся вывучэннем побыту і нацыянальных строяў карэнных народаў. З 1842 па 1851 год — член савета Нацыянальнай галерэі Нарвегіі.
Пазней вярнуўся ў Данію, дзе і памёр ад працяглай хваробы ў Капенгагене 27 студзеня 1870 года.