Іаан Беззямельны

Іаан (Джон) Беззямельны
John Lackland
Сцяг25-ы Кароль Англіі Сцяг
з 6 красавіка 1199
Каранацыя 27 мая 1199
Папярэднік Рычард I
Пераемнік Генрых III

Нараджэнне 24 снежня 1166
Смерць 19 кастрычніка 1216 (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Анжуйская дынастыя
Бацька Генрых II Плантагенет[1]
Маці Аліенора Аквітанская[1]
Жонка Ізабела Глостэрская[d][2][1] і Ізабела Ангулемская[1][2]
Дзеці Генрых III[1], Рычард, кароль Германіі[1], Джаан Англійская[d][1], Ізабела Англійская[1], Элеанора Плантагенет[d][1], Джаана Уэльская, Рычард ФіцРой[d][3][1], Олівер фіц Рэгіс[d][3], Osbert Gifford[d][3], Geoffrey FitzRoy[d][3], John FitzJohn[d][3], Odo FitzRoy[d][3], Ivo (?)[d][3], Henry (?)[d][3], Richard of Wallingford[d][3], Matilda of Barking[d][3], Isabella la Blanche[d][3] і Joan (?)[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаан (Джон) Беззямельны (англ.: John Lackland; 24 снежня 1167, Оксфард — 19 кастрычніка 1216, Ньюарк) — кароль Англіі (з 1199) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, малодшы (пяты) сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.

Яго праўленне лічыцца адным з самых катастрафічных за ўсю гісторыю Англіі — яно пачалося з заваявання Нармандыі французскім каралём Філіпам II Аўгустам і скончылася грамадзянскай вайной, калі ён ледзь не страціў трон (за свае паражэнні ён атрымаў яшчэ адну мянушку «Мяккі Меч», Softsword). У 1213 годзе ён прызнаў Англію васалам рымскага папы, каб скончыць разлад з каталіцкай царквой, а ў 1215 годзе паўсталыя бароны прымусілі яго падпісаць Вялікую хартыю вольнасцей, за што Іаан у асноўным і стаў вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіраванне Іаана было не лепш і не горш за валадаранне Рычарда I і Генрыха III. Тым не менш, рэпутацыя Іаана такая, што з тых часоў ніводны англійскі манарх не называў сваіх нашчадкаў гэтым імем (яно пасля стала лічыцца нешчаслівым таксама ў кіруючых дынастыях Шатландыі і Францыі).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Kindred Britain
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і к л Lundy D. R. The Peerage
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2