Іаган Авенцін | |
---|---|
лац.: Ioannes Aventinus | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1477[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1534[1][3] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, філолаг, выкладчык універсітэта |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Авенцін (сапраўднае імя Іаган Георг Турмайр, ням.: Johann Georg Turmair, лац.: Ioannes Aventinus; 4 ліпеня 1477, Абенсберг — 9 студзеня 1534, Рэгенсбург) — нямецкі вучоны-гуманіст, гісторык і філолаг.
Іаган Авенцін лічыцца заснавальнікам нямецкай класічнай філалогіі. Пахаваны вучоны ў кляштары Санкт-Эмеріх ў Рэгенсбургу. Пачынаючы з 1495 года І. Авенцін вучыцца ва ўніверсітэтах Інгальштата, Вены, Кракава і Парыжа, пераважна вывучае гуманітарныя навукі. Пасля заканчэння сваёй вучобы, у 1509 годзе, становіцца выкладчыкам для сыноў баварскага герцага Вільгельма IV. У лютым 1517 прызначаецца афіцыйным гістарыёграфам Баварыі.
У 1512 году І. Авенцін піша лацінскую граматыку, якая стала вядомай сярод навукоўцаў і выкладчыкаў свайго часу. У 1516 ён піша, а затым выдае першую ў гісторыі друкаваную энцыклапедыю «Encyclopedia orbisque doctrinarum, hoc est omnium artium, scientiarum, ipsius philosophiae index ac divisio»[5] (назва энцыклапедыя належыць таксама І.Авенціну). Вучоны вёў актыўную перапіску з Марцінам Лютэрам і Філіп Меланхтанам.