Іаган Баптыст Крамер | |
---|---|
ням.: Johann-Baptist Cramer | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1771 |
Месца нараджэння | Мангейм |
Дата смерці | 16 красавіка 1858 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Муцыа Клеменці |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Баптыст Крамер (ням.: Johann-Baptist Cramer; 24 лютага 1771, Мангейм — 16 красавіка 1858, Лондан) — брытанскі піяніст і кампазітар германскага паходжання.
У 1782—1784 гг. вучыўся ў Муцыа Клеменці. У далейшым жыў пераважна ў Англіі. З яго твораў (адных санат налічваецца да 105) асабліва цікавыя эцюды. У 1846 выдадзена яго школа для вывучэння гульні на фартэпіяна. Пісаў таксама канцэрты для фартэпіяна і аркестра, дуэты для фартэпіяна і арфы, квінтэт і мноства дробных твораў. Як піяніст-віртуоз, Крамер славіўся выдатным па разнастайнасці тушэ.
У 1824 г. разам з кампаньёнамі заснаваў фірму Cramer & Co., Пад рознымі назвамі, так ці інакш выкарыстоўвалі яго імя, вытворцы фартэпіяна і выдаўцы музычнай літаратуры на працягу 140 гадоў (у 1964 г. паглынутая Kemble & Co.).