Іаган Густаў Гаснер | |
---|---|
ням.: Johann Gustav Gassner | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1955[1][2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | аўтар прац па фітапаталогіі і фізіялогіі раслін |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gassner».
Персанальная старонка на сайце IPNI |
Іаган Густаў Гаснер (ням.: Johann Gustav Gassner; 17 студзеня 1881, Берлін — 5 лютага 1955, Люнебург) — нямецкі батанік, фітапатолаг.
З 1907 па 1910 выкладаў у Сельскагаспадарчым універсітэце ў Мантэвідэа (Уругвай) — прафесар батанікі і фітапаталогіі. З 1911 працаваў ва ўніверсітэце Кіля.
З 1915 года — ва ўніверсітэце Ростака.
З 1918 — прафесар батанікі ў Тэхнічным універсітэце Браўншвайга, быў рэктарам у 1932—1933 гадах.
У 1934—1939 гадах ўзначальвае дзяржаўную службу аховы раслін і біялагічную службу кампаніі «Fahlberg-List AG» ў Магдэбургу.
У 1945 годзе зноў узначаліў Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (рэктар) і заставаўся на гэтай пасадзе да 1948 года.
З 1946 — прэзідэнт Саюза сельскагаспадарчых і лясных устаноў.
Доктар філасофскіх і доктар прыродазнаўчых навук.
Член Нямецкай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» і Шведскай акадэміі сельскагаспадарчых навук.
Ганаровы доктар Гётынгенскага ўніверсітэта.