Іаган Петэр Мюлер | |
---|---|
Johannes Peter Muller | |
![]() Мюлер, Іаган Петэр | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1801[1][2][…] |
Месца нараджэння | Кобленц |
Дата смерці | 28 красавіка 1858[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | Берлін |
Грамадзянства | |
Дзеці | Max Müller[d][3] |
Род дзейнасці | заолаг, анатам, біёлаг, іхтыолаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, неўролаг, урач, герпетолаг, марскі біёлаг |
Навуковая сфера | Біялогія |
Месца працы |
|
Альма-матар | Бонскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Karl Rudolphi[d][4], Philipp Franz von Walther[d][5] і August Franz Joseph Karl Mayer[d][6] |
Вядомыя вучні | Гельмгольц |
Вядомы як | нямецкі прыродазнавец, біёлаг XIX стагоддзя |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Іаган Петэр Мюлер (ням.: Johannes Peter Müller; 14 ліпеня 1801 — 28 красавіка 1858) — германскі прыродазнавец XIX стагоддзя, біёлаг.
Нарадзіўся ў Кобленцы. Сын шаўца, які зрабіў усё магчымае, каб даць сыну адукацыю. У 1819 г. паступіў у Бонскі ўніверсітэт спачатку з мэтай вывучаць каталіцкую тэалогію, але ўжо праз некалькі дзён перайшоў да вывучэння медыцыны. Будучы студэнтам, ён атрымаў узнагароду за даследаванне аб дыханні зародка.
У 1822 годзе атрымаў ступень доктара за дысертацыю: «Dissertatio inauguralis, physiologica sistens commentaries de phoronomia animalium», а ў наступным годзе выдаў «De respiratione foetus commentatio physiologic a in academio borussicarhenana praemio ornata» (Лейпцыг, 1823).
Вельмі важнае значэнне мела для яго знаёмства з Рудольфі, якое вызваліла яго ад схільнасці да натурфіласофіі таго часу.
У 1824 годзе стаў прыват-дацэнтам медыцынскага факультэта ў Боне, ў 1826 годзе стаў экстра-ардынарый, прафесар. У 1833 годзе ён заняў (пасля Рудольфі) кафедру анатоміі і фізіялогіі і стаў дырэктарам анатамічнага тэатра анатама-заатамічнага музея пры Берлінскім універсітэце, дзе і заставаўся да смерці.
Навуковая і прафесарская дзейнасць Мюлера ў Боне і Берліне была надзвычай шырокая і рознабаковая: ён чытаў лекцыі па анатоміі чалавека, параўнальнай анатоміі, фізіялогіі, эмбрыялогіі.