Іанізацыя — эндатэрмічны працэс утварэння іонаў з нейтральных атамаў або малекул.
Станоўча зараджаны іон утвараецца, калі электрон у атаме або малекуле атрымлівае дастатковую энергію для пераадолення патэнцыйнага бар’ера, роўную іанізацыйнаму патэнцыялу. Адмоўна зараджаны іон, наадварот, утвараецца пры захопе дадатковага электрона атамам з вызваленнем энергіі.
Прынята адрозніваць іанізацыю двух тыпаў — паслядоўную (класічную) і квантавую, якая не падпарадкоўваецца некаторым законам класічнай фізікі.