Іасія | |
---|---|
Нараджэнне |
648 да н.э. |
Смерць |
609 да н.э. |
Месца пахавання | |
Род | дом Давіда[d] |
Бацька | Амон, цар іудзейскі[1] |
Маці | Jedidah[d] |
Жонка | Hamutal[d] і Zebudah[d] |
Дзеці | Johanan[d][2], Іякім[3], Седэкія, Іяхаз, цар іудзейскі[4] і Shallum[d] |
Веравызнанне | Яхвізм[d][5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іасія, Асія (іўр.: יֹאשִׁיָּהוּ) — паводле біблейскіх звестак, сын і пераемнік Амона, цар іўдзейскі, які стаў царом пасля смерці бацькі, калі яму было толькі 8 гадоў.
Дасягнуўшы свайго паўналецця, праявіў сябе заўзятым ворагам паганскага ідалапаклонства. Рашуча разбураў паганскія капішчы і ахвярнікі, знішчаў ідалаў і куміраў. Будучы абаронцам рэлігійнай чысціні, ён паспяхова знішчаў сляды паганства не толькі на тэрыторыі свайго Іўдзейскага царства, але і на землях, падуладных Ізраільскаму царству. У бітве з егіпцянамі на 31-м годзе свайго валадарства Іасія атрымаў смяротную рану, ад якой памёр, і быў пахаваны ў Іерусаліме. Яго смерць аплакаў Ерамія ў сваёй жалобнай песні[6].