Іва Андрыч

Іва Андрыч
харв.: Ivo Andrić
серб. кір.: Иво Андрић
серб. лац.: Ivo Andrić
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1892(1892-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1975(1975-03-13)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Міліца Бабіч-Яванавіч[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, дыпламат, паэт, эсэіст, навэліст
Гады творчасці з 1911
Жанр паэзія
Мова твораў сербахарвацкая мова[5]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Order of the Hero of Socialist Labour Order of the German Eagle
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва Андрыч (сербск.: Иво Андрић; 9 кастрычніка 1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13 сакавіка 1975) — югаслаўскі паэт, празаік, эсэіст і дыпламат сербскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1961 года «за ўсю літаратурную творчасць на тэму гісторыі аднаго народа» і за раман «Мост на Дрыне» як вяршыню гэтай творчасці.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 года ў в. Долак (г. Траўнік, Боснія). У ліпені 1914 года быў арыштаваны як «югаслаўскі нацыяналіст» і амаль год правёў у турме, а па выхадзе з яе да лета 1917 года знаходзіўся пад хатнім арыштам. У 1921—41 дыпламат у еўрапейскіх краінах. Зрабіў паспяховую дыпламатычную кар'еру, служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Трыесце, Марселі, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлегацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацый у Жэневе. Першым падпісаў у 1954 годзе Навісадскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы.

Доктар філасофіі (1924). Член Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў.

Аўтар зборнікаў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусветную вядомасць прынеслі гістарычныя раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Галоўныя рысы яго твораў — філасофская напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літаратурна-крытычныя працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры.

На беларускую мову творы І. Андрыча перакладалі В. Рагойша, А. Разанаў, Л. Самасейка, Б. Сачанка, М. Супрунчук, Г. Тварановіч, І. Чарота.

  • Сабрана дела. Т. 1—17. Београд и др., 1981.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Трывожны год: Аповесці і апавяданні: Пер. з серб.-харв. / Прадм. Б. Сачанкі. — Мн.: Мастац. літ., 1978.
  • Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні / Пер. з сербскахарв. Б. Сачанкі, І. Чароты. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 591 с. — (Скарбы сусвет.літ.).
  • Ліст з 1920 года // ARCHE, № 4 (103) — 2011. С. 492—502. Пераклаў Мікіта Супрунчук.

Зноскі

  1. а б в Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 98. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. Ivo Andrić // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. а б Počasni članovi Праверана 24 снежня 2023.
  4. а б в г Члан САНУ Праверана 15 мая 2018.
  5. The Nobel Prize in Literature 1961 Праверана 25 снежня 2023.
  • Чарота І. Андрыч // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
  • Поповић Р. Иво Андрић: Живот. Београд, 1988.