Іван Іванавіч Дзібіч-Забалканскі | |
---|---|
ням.: Hans Karl Friedrich Anton von Diebitsch | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 мая 1785[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая (10 чэрвеня) 1831 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Hans Ehrenfried von Diebitsch und Narden[d] |
Жонка | Q107530669? |
Грамадзянства | |
Род войскаў | сухапутныя войскі |
Званне | Генерал-фельдмаршал (Расія)[3] |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні | |
![]() |
Іван Іванавіч Дзібіч-Забалканскі (Іаган Карл Фрыдрых Антон) (13 мая 1785, Гросляйпэ, Сілезія, Польшча — 10 чэрвеня 1831) — генерал-фельдмаршал расійскай арміі (1829).
Паходзіў з сям’і афіцэра Дзібіча, які ў 1798 годзе перайшоў на службу ў расійскую армію.
Вучыўся ў Берлінскім кадэцкім корпусе, у 1801 годзе пераведзены на службу ў Расію.
Удзельнік вайны з Францыяй у 1805—1807 гадах, замежных паходаў расійскай арміі ў 1812—1813 гадах.
У 1823—1824 гадах — начальнік Галоўнага штаба.
Кіраваў арыштамі дзекабрыстаў у 2-й арміі.
У час руска-турэцкай вайны 1828—1829 кіраваў ваеннымі дзеяннямі на Балканах, за што атрымаў дадатак да прозвішча — Забалканскі. Выступаў супраць нацыянальна-вызваленчай вайны на Балканах.
Са снежня 1830 года галоўнакамандуючы войскамі супраць паўстання 1830—1831.