Іван Іванавіч Фядзюнінскі | |||
---|---|---|---|
руск.: Иван Иванович Федюнинский | |||
![]() | |||
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1900 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 17 кастрычніка 1977 (77 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Альма-матар | |||
Грамадзянства | |||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||
Род войскаў | пяхота | ||
Гады службы | 1919—1977 | ||
Званне |
![]() |
||
Камандаваў | 42-я армія (СССР)[d] | ||
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна, Баі на Халхін-Голе, Вялікая Айчынная вайна | ||
Узнагароды і званні |
|
||
![]() |
Іван Іванавіч Фядзю́нінскі (руск.: Иван Иванович Федюнинский; 17 (30) ліпеня 1900 — 17 кастрычніка 1977) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал арміі (1955). Герой Савецкага Саюза (1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі (1975).
І. І. Фядзюнінскі нарадзіўмя ў вёсцы Гілёва Успенскай воласці Цюменскага павета Табольскай губерні (зараз у Тугулымскім раёне Свярдлоўскай вобласці Расіі). У 1913 годзе скончыў школу. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Падчас грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. У 1924 годзе скончыў пяхотную школу ва Уладзівастоку. У 1924 годзе на пасадзе камандзіра роты прымаў удзел у канфлікце на Кітайска-Усходняй чыгунцы, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і асабістай імянной зброяй.
У 1930 годзе І. І. Фядзюнінскі быў накіраваны ў Маскву і праходзіў навучанне на Стралкова-тактычных курсах удасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал» імя Камінтэрна, якія скончыў у 1931 г. і быў накіраваны на Далёкі Усход, прызначаны камандзірам батальёна, затым — памочнікам камандзіра палка, які ў 1938 годзе быў уведзены на тэрыторыю Манголіі. З пачаткам канфлікту на рацэ Халхін-Гол па прапанове Г. К. Жукава І. І. Фядзюнінскі прызначаны камандзірам 24-га матарызаванага палка. З 6 лютага 1940 г. на пасадзе камандзіра 82-й мотастралковай дывізіі, з лістапада 1940 г. — 15-го стралковага корпуса Кіеўскай Асобай ваеннай акругі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны штаб корпуса знаходзіўся ў Ковелі. Падчас баёў І. І. Фядзюнінскі быў цяжка паранены і накіраваны ў Маскву. У 1941 годзе скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава. 12 жніўня 1941 г. І. І. Фядзюнінскаму прысвоена званне генерал-маёра. У жніўні—верасні 1941 г. ён камандуючы 32-й арміяй Рэзервовага фронту, у верасні—кастрычніку — 42-й арміяй Леніградскага фронту і, адначасова, намеснік Г. К. Жукава. 27 кастрычніка 1941 г. І. І. Фядзюнінскі прызначаны камандуючым 54-й арміяй. З кастрычніка 1942 г. намеснік камандуючага Волхаўскім, з мая 1943 г. Бранскім фронтам. З ліпеня 1943 г. І. І. Фядзюнінскі на пасадзе камандуючага 11-й арміі, са снежня 1943 г. — 2-й ударнай арміі.
Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацый.
Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.
У 1946—1947 гг. І. І. Фядзюнінскі на пасадзе камандуючага Архангельскай ваеннай акругай. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба. У 1948—1951 гг. камандуючы 7-й гвардзейскай арміяй Закаўказскай ваеннай акругі ў Ерэване, у 1951—1954 гг. намеснік і першы намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, у 1954—1957 гг. камандуючы войскамі Забайкальскай ваеннай акругі, у 1957—1965 гг. — Туркестанскай ваеннай акругі. Са снежня 1965 г. генерал арміі І. І. Фядзюнінскі на пасадзе інспектара-саветніка Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гг., дэпутатам Вярхоўных Саветаў шэрагу саюзных рэспублік СССР.
Памёр І. І. Фядзюнінскі 17 кастрычніка 1977 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
І. І. Фядзюнінскі аўтар кніг:
Разам з А. І. Грыбковым быў галоўным ваенным кансультантам у здымках кінаэпапеі «Блакада».